Андрэй Сяргеевіч Парываеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Парываеў)
Футбол
Андрэй Парываеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Парываеў
Нарадзіўся 3 студзеня 1982(1982-01-03)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
 Казахстан
Рост 181 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
Беларусь Змена (Мінск)
Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь Маладзечна 8 (0)
2000—2002 Беларусь Дынама (Мінск) 15 (3)
2000   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 6 (1)
2000   Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 11 (0)
2003—2005 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 15 (0)
2006—2007 Расія СКА-Энергія (Хабараўск) 59 (11)
2007   Расія Авангард (Курск) 13 (0)
2008 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (0)
2008   Расія Віцязь (Падольск) 19 (2)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 22 (1)
2010 Беларусь Дняпро (Магілёў) 7 (0)
2010 Беларусь Гарадзея 14 (2)
2011—2015 Казахстан Шахцёр (Караганда) 104 (3)
2016 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 ліпеня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Парываеў (нар. 3 студзеня 1982, Мінск) — былы беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскіх школ «Змена» і «Алімпія», дэбютаваў у Вышэйшай лізе Беларусі ў 1999 годзе ў складзе «Маладзечна», пасля чаго гуляў за мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», у складзе апошняга стаў чэмпіёнам Беларусі. У 2006 годзе перайшоў у расійскую «СКА-Энергію», пазней гуляў у Расіі за «Авангард» і «Віцязь». У 2008—2010 зноў выступаў у Беларусі, у 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» перамагчы ў Другой лізе.

У 2011 перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», дзе здолеў замацавацца ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У тым жа годзе прыняў грамадзянства Казахстана і перастаў лічыцца легіянерам. У 2011 і 2012 разам з «Шахцёрам» станавіўся чэмпіёнам Казахстана.

У 2015 годзе, пасля прыняцця новага палажэння аб легіянерах, зноў стаў лічыцца легіянерам у Казахстане, і па заканчэнні сезона пакінуў клуб. Са студзеня 2016 года трэніраваўся разам з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Іслаччу», з якой у лютым падпісаў кантракт[3]. У ліпені 2016 года пакінуў «Іслач»[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» трапіў у лік абвінавачаных ва ўдзеле ў дагаварным матчы. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[5], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[6]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, выступаючы таксама ў аматарскіх турнірах[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

7 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на поле ў таварыскай сустрэчы з Іранам (2:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]