Перайсці да зместу

Андрэй Раманавіч Чыкаціла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Раманавіч Чыкаціла
Фотаздымак
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1936(1936-10-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дата смерці 14 лютага 1994(1994-02-14)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Забойствы
Колькасць ахвяр
  • 43 (паводле Вярхоўнага суда РФ),
  • 52 (прысуд Растоўскага абласнога суда),
  • 53 (абвінаваўчае заключэнне),
  • 55 (словы забойцы)
Выкарыстоўваемая зброя нож, малаток, рукі, матуз

Андрэй Раманавіч Чыкаціла (руск.: Андрей Романович Чикатило; 16 кастрычніка 1936(1936-10-16)[1][2][…], Яблучнэ, УССР, СССР — 14 лютага 1994(1994-02-14)[1][2][…], Новачаркаск, Растоўская вобласць) — адзін з найвядомейшых і найбязлітаснейшых савецкіх серыйных забойцаў, гвалтаўнік, педафіл, канібал, які ў 1978-1990 гадах здзейсніў 53 даведзеных забойстваў (прызнаўся ў 55 забойствах; паводле аператыўных даных, здзейсніў больш за 65 забойстваў): 21 хлопчыка ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў, 14 дзяўчат ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў і 17 старэйшых дзяўчат і жанчын у РСФСР, Украінскай ССР і Узбекскай ССР. Да серыі забойстваў працаваў настаўнікам, спрабуючы разбэсціць непаўналетніх вучняў ды вучаніц.

У большасці ажыццёўленых злачынстваў ён заманьваў ахвяр у пустыя, бязлюдныя месцы, наносіў цялесныя пашкоджанні і забіваў. Некаторыя целы сваіх ахвяр ён гвалтаваў, расчляняў і з’ядаў[3].

Да яго арышту былі расстраляныя два чалавекі, якія не мелі дачынення да гэтых злачынстваў. Быў затрыманы ў ходзе маштабнай спецыяльнай аперацыі «Лесапаласа»[4], прызнаны годным асуджэння, прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.

  1. 1 2 3 4 Person Profile // Andrei Chikatilo Biography — 1990.
  2. 1 2 3 4 Jenkins J. P. Andrei Chikatilo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ 20 лет назад расстреляли ростовского серийного маньяка Андрея Чикатило // KP.RU. web.archive.org (15 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2014. Праверана 19 кастрычніка 2022.
  4. ↑ Индекс:Приговор по делу Андрея Чикатило.pdf — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 14 чэрвеня 2025.