Андрэй Рамашэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Рамашэўскі
Дата нараджэння: 18 ліпеня 1970(1970-07-18) (49 гадоў)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: палітык

Андрэй Рамашэўскі (нар. 18 ліпеня 1970, г. Мінск, Беларусь) — старшыня Цэнтральнага Каардынацыйнага Камітэта, адзін з заснавальнікаў   «Партыі аматараў піва», удзельнік шматлікіх палітычных пэрформансаў пачатку 90-х, палітычны зняволены.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Рамашэўскі нарадзіўся ў Мінску 18 ліпеня 1970 г. Пасля школы вучыўся ў РТІ, потым на хімічным факультэце БДУ.

Меў кантакты з асяродкам вядомага ў др.палове 80-х г.  дыскусійнага клуба «Сучаснік», пад кіраўніцтвам філосафа Льва Крывіцкага[1]. Супрацоўнічаў з Cацыял-дэмакратычным саюзам Л.Крывіцкага.

30 кастрычыніка 1988 г. А. Рамашэўскі ўдзельнічаў у Мітынгу-рэквіеме «Дзяды», які быў жорстка разагнаны супрацоўнікамі міліцыі з прымяненнем спецродкаў.

А. Рамашэўскі быў сябрам Дэмакратычнага саюзу В. Навадворскай — партыі ліберальных антыкамуністаў[2].

24-25 чэрвеня 1989 г. прымаў удзел у якасці госця ва ўстаноўчым з’ездзе БНФ у Вільнюсе.

На пачатку 90-х ўдзельнічаў у антымілітарысцкіх акцыях пратэсту на Плошчы Незалежнасці (тады пл. Леніна) ў Мінску.

Быў сябрам міжнароднай міжпартыйнай Транснацыянальнай радыкальнай партыі Partito radicale[3].

Каардынаваў рух антыпрагібіцыянізму ў Беларусі. Леварадыкальны рух за адмову мэтазгоднасці забаронаў у заканадаўстве, рэлігіі і грамадскай маралі, у тым ліку і адмову забароны на ўжыванне ўсіх відаў наркотыкаў.

Супрацоўнічаў з першымі беларускімі дэмакратычнымі выданнямі напачатку 90-х, газетай «Беларуская трыбуна», працаваў адказным сакратаром у газеце "Навіны БНФ «Адраджэньне».

у 1990—1991 гг. працаваў у газеце «Свабода». Меў творчую мянушку Борман.

А. Рамашэўскі ўдзельнік пратэстаў каля Парламента Літвы супраць увядзення савецкіх войск у  Вільнюсе у студзені 1991 г. падчас барацьбы літоўскага народа за незалежнасць.

У 1993 г. быў адным з заснавальнікаў «Партыі аматараў піва», партыі альтэрнатыўнага тыпа ліберальна-дэмакратычнага накірунку. Члены партыі былі ў  асноўным з мінскага творчага асяродку. У партыю ўваходзілі рок-музыкант Лявон Вольскі, мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў, рок-музыкант і дызайнер Сяргей Скрыпнічэнка, пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі, дэпутат Вярхоўнага Савету РБ Лявон Тарасенка і іншыя. Партыя была створана прыкладна ў адзін час з падобнымі партыямі ў суседніх з Беларуссю краінах. Польская партыя аматараў піва (Польшча)[4], створана ў 1991 г., удзельнічала ў выбарах 1991 г. у Польшчы, мела 16 месцаў у парламенце. Украінская партыя аматараў піва (Україна)[5], зарэгістравана ў 1992 г. Партыя аматараў піва (Расія)[6], зарэгістравана ў 1994 г. Партыя прызнавала «прыярытэт праў чалавека над правамі дзяржавы і агульначалавечых каштоўнасцяў над ідэалагічнымі ўстаноўкамі».[7]

Дзейнасць партыі была часова прыпыненая рашэннем Цэнтральнага Каардынацыйнага Камітэта ПАП ў 1996 г. У 1997 г. была зачынена рашэннем Міністэрства Юстыцыі РБ.

А. Рамашэўскі быў кандыдатам у дэпутаты ў Парламенцкіх выбарах у Беларусі ў 1995 г.

Храналогія пераследу

14 траўня 1995 г. адбыўся Рэферэндум ў Беларусі па  зменах Канстытуцыі РБ, статусу рускай мовы, дзяржаўнай сімволікі і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.

24 траўня 1995 г.  была праведзеная адна з першых пры прэзідэнцтве А.Лукашэнкі акцый пратэсту супраць змены сімволікі, у якой удзельнічаў і А.Рамашэўскі. У ёй удзельнічалі моладзевыя актывісты, анархісты і студэнты. Яны хадзілі вакол будынку адміністрацыі прэзідэнта з закладзенымі за галаву рукамі, сімвалізуючы паліцэйскую краіну, іранічна спявалі гімн БССР і трымалі нахіленым долу чырвона-зялёны сцяг, які пасля быў вывешаны на грамадскую прыбіральню ў Аляксандраўскім скверы.

Напрыканцы акцыі сцяг быў падраны на шматкі. Акцыя была разагнана міліцыяй, было арыштавана каля 20 чалавек, у тым ліку і А.Рамашэўскі.[8]

Амаль праз год, 29 красавіка 1996 г., праз тры дні пасля разагнанага ўладамі «Чарнобыльскага Шляху-96»[9]. На хвалі рэпрэсій, якія разгарнуліся пасля Чарнобыльскага шляха, А. Рамашэўскі быў арыштаваны за ўдзел у акцыі пратэста 24 мая 1995 г. Ён быў абвінавачаны  ў «здзеку над дзяржаўнай сімволікай», не гледзячы на тое, што падраны  сцяг быў старога ўзору часоў БССР. Тры месяцы А. Рамашэўскі правёў у СІЗА-1 у Мінску. 1 ліпеня 1996 г. абвясціў галадоўку пратэста.

19 ліпеня 1996 г. судом Ленінскага раёна Мінска прызнаны вінаватым па арт. 201 ч. 2 КК РБ (злоснае хуліганства) і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 1 год. Прысуд вынес судзя Курыловіч Н. В.. А. Рамашэўскага вызвалілі ў зале суда.

26-27 лістапада 1996 г. браў удзел у Першым з’ездзе беларускіх нацыяналістаў у Віцебску, зініцыяваны беларускім паэтам Славамірам Адамовічам, які праходзіў у мастацкай галерэі, а затым у майстэрні мастака Алеся Пушкіна. З’езд быў разагнаны міліцыяй. Удзельнікі з’езду усклалі вянок да помніка У.Караткевіча. Каля помніка былі арыштаваныя некалькі актывістаў. У выніку А. Рамашэўскі быў асуджаны на 10 сутак, А. Пушкін на 15 сутак, С. Адамовіч на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

У 1997 г. А. Рамашэўскі пакінуў Беларусь і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Удзельнічае ў грамадскім жыцці беларусаў Чэхіі. Працуе адміністратарам вэб-сайта інфармацыйнага часопісу Belarusian Review.[10] Сябра Рады суполкі «Скарына».[11]

20-21 кастрычніка 2017 г. удзельнічаў кандыдатам у выбарах у парламент Чэхіі ад Пірацкай партыі Чэхіі.[12] Партыя мае фракцыю ў парламенце Чэхіі, выступае за свабоду інфармацыі ў інтэрнэце, абарону прыватнага жыцця карыстальнікаў інтэрнэту, рэформу патэнтнай сістэмы[13].

Жанаты. Жонка Люцыя. Трое сыноў: Якуб, Радаван, Рафаэль, Францішак і дачка Тамара.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Севярын Квяткоўскі. Фрашкі да пляшкі — Менск. 2007 — С.20. Вячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды. — Радыё свабода. 2011. — С.196-198, 221—222.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Мастак Алесь Пушкін. Партрэт Бормана.[14]

Зноскі

  1. https://librusec.pro/a/222285 Лев Владимирович Кривицкий
  2. http://ds.ru/declaraz.htm Декларация ДС
  3. http://www.radicalparty.org/it
  4. http://neobychno.com/17389/top-5-samyx-durackix-politicheskix-partij-chast-1/ Топ 5 самых дурацких политических партий
  5. http://history.franko.lviv.ua/IIIu_3.htm
  6. https://pivo.by/articles/reviews/beer-and-politics
  7. http://vytoki.net/?docs=00017668&with_person=ramaszeuski-andrej ПАРТЫЯ АМАТАРАЎ ПІВА
  8. http://journalby.com/news/racyyanalnasc-nacyyanalnay-simvoliki-171 Рацыянальнасць нацыянальнай сімволікі
  9. http://naviny.by/rubrics/society/2015/04/26/ic_articles_116_188747 Как менялся «Чернобыльский шлях». 1996—2014
  10. http://archive.li/aDCUJ#selection-1529.104-1529.121
  11. http://vydra.skaryna.net/02/02-72dpi.pdf
  12. http://downshifter.by/pirat Партыі аматараў піва пераехаў жыць у чэскую вёску і стаў піратам
  13. https://cyberleninka.ru/article/n/piratskie-partii-mirovye-tendentsii-razvitiya ПИРАТСКИЕ ПАРТИИ: МИРОВЫЕ ТЕНДЕНЦИИ РАЗВИТИЯ
  14. http://generation.by/news2499.html

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]