Андрэй Рыгоравіч Бітаў
Андрэй Рыгоравіч Бітаў | |
---|---|
руск.: Андре́й Гео́ргиевич Би́тов | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 мая 1937[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 2018[3][4][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Інга Рыгораўна Пяткевіч[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік, эсэіст |
Гады творчасці | з 1971 |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
andrey-bitov.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Рыгоравіч Бітаў (27 мая 1937, Ленінград — 3 снежня 2018, Масква) — расійскі пісьменнік. Лічыцца адным з пачынальнікаў постмадэрнізму ў рускай літаратуры. Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў[5]. Член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1988 годзе быў адным са стваральнікаў расійскага ПЭН-клуба, а з 1991-га быў яго прэзідэнтам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — архітэктар. Маці — юрыст. Брат Алег — вядомы савецкі журналіст-міжнароднік і перакладчык. Са слоў самога — па нацыянальнасці чаркес у пятым пакаленні[6]. Пісаць пачаў у 1956 годзе.
У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу № 213 (якая тады знаходзілася на набярэжнай Фантанкі) — першую ў Ленінградзе школу з выкладаннем шэрагу прадметаў на англійскай мове.
У 1957 годзе паступіў у Ленінградскі горны інстытут, дзе ўдзельнічаў у працы літаб’яднання пад кіраўніцтвам Глеба Сямёнава. У 1957—1958 гг. служыў у стройбаце на Поўначы. У 1958 годзе аднавіўся ў інстытуце, скончыў геолагаразведачны факультэт у 1962 годзе.
Пісаў вершы. Пераймаючы Віктара Галяўкіна, пачаў пісаць кароткія абсурдысцкія апавяданні, упершыню апублікаваныя ў 1990-х гг. Часта ў інтэрв’ю называў сябе непрафесійным пісьменьнікам.
З 1960 па 1978 г. выйшлі ў друк каля дзесяці кніг прозы. C 1965 году член Саюза пісьменнікаў СССР.
Найбольш вядомым яго раманам стаў «Пушкінскі дом», упершыню апублікаваны ў 1978 годзе ў ЗША. У 1979 годзе быў адным са стваральнікаў бесцэнзурнага альманаху «Метропаль». Яго забаранялі друкаваць аж да 1986 года.
Перабудова адкрыла новыя магчымасці. Замежжа, лекцыі, сімпозіумы, грамадская, у тым ліку праваабарончая, дзейнасць. У 1988 годзе ўдзельнічаў у стварэнні расійскага ПЭН-клуба, з 1991 года — яго прэзідэнт. У 1991 годзе быў адным са стваральнікаў нефармальнага аб’яднання «БаГаЖъ» (Бітаў, Ахмадуліна, Аляшкоўскі, Жванецкі). Выкладаў у Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага[7].
У сакавіку 2014 года разам з шэрагам іншых дзеячаў культуры і навукі Расіі выказаў нязгоду з дзеяннямі расійскай улады ў Крыме[8]. Сваю пазіцыю ён выказаў у адкрытым лісце, надрукаваным у «Новой газете»[9].
Лаўрэат многіх расійскіх літаратурных прэмій, таксама быў адзначаны прэміямі ў Арменіі, Германіі і Францыі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- «Пушкінскі дом»
- «Абгрунтаваная рэальнасць»
- «Выкладчык сіметрыі»
- «Урокі Арменіі»
Зноскі
- ↑ а б в Роднянская И. Б. Битов // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9.
- ↑ Андрей Битов // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Elhunyt Andrej Bitov
- ↑ Andrei Georgijewitsch Bitow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Склад РАМ Архівавана 28 студзеня 2012.
- ↑ Писатель Андрей Битов: Я принадлежу к самому тёмному поколению
- ↑ Дружба народов. 2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ Памёр расейскі пісьменьнік Андрэй Бітаў, Радыё Свабода, 3-12-2018
- ↑ Обращение инициативной группы по проведению Конгресса интеллигенции «против войны, против самоизоляции России, против реставрации тоталитаризма» и письмо деятелей культуры в поддержку позиции Владимира Путина по Украине и Крыму(недаступная спасылка). Новая газета (13 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2017. Праверана 16 сакавіка 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Meyer R. A. Bitov’s Pushkinskij Dom. Bloomington, 1986;
- Chances E. A. Bitov. Camb., 1993.
- Казак В.: Лексикон русской литературы XX века
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Рыгоравіч Бітаў
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Узнагароджаныя медалём Маўсеса Харэнацы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Шасцідзясятнікі
- Пісьменнікі СССР
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Пісьменнікі Расіі
- Члены ПЭН-клуба