Андрэй Самуілавіч Гайко
Андрэй Самуілавіч Гайко | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1943 (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1939—1943 |
Званне | |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Андрэй Самуілавіч Гайко (23 студзеня 1920 — 26 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 1126-га стралковага палка 334-й стралковай дывізіі 43-й Арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 студзеня 1920 года ў с. Карасан, цяпер Акбулакскага раёна Арэнбургскай вобласці, у сям’і селяніна. Рускі.
Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. Перад Вялікай Айчыннай вайной пераехаў з бацькамі на станцыю Дангузская, адкуль у 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939—1940[1].
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у дзеючай арміі. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Ваяваў на Заходнім і 1-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнічаў у вызваленні Беларусі. Быў паранены.
Камандзір узвода 1126-га стралковага палка кандыдат у члены ВКП (б) лейтэнант Андрэй Гайко 26 снежня 1943 года[1] ў баі каля вёскі Палёнаўка Лёзненскага раёна[1] (цяпер вёска Задзвінне Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) з групай байцоў за 4 гадзіны адбіў 10 контратак праціўніка[1]. У крытычны момант бою супрацьтанкавымі гранатамі знішчыў каля 20 гітлераўцаў, якія яго акружылі, і загінуў.
Пахаваны ў вёсцы Задзвінне, дзе яму усталяваны абеліск.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 4 чэрвеня 1944 года[2]
- Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імя Героя носіць вуліца ў пасёлку Акбулак і карасаеўская школа[3]
- У Беларускім рэспубліканскім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца фатаграфіі і дакументы пра подзвіг Гайко.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гайко Андрей Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с.
- ↑ Узнагародны лiст Гайко Андрэя Самойлавіча (руск.)
- ↑ Гайко Андрэй Самойлавіч Архівавана 13 кастрычніка 2014. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 439. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Самуілавіч Гайко на сайце «Героі краіны»
- Гайко Андрэй Самойлавіч (руск.)
- Гайко Андрэй Самойлавіч (1920—1943) (руск.)
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
- Памерлі 26 снежня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Віцебскім раёне
- Пахаваныя ў Віцебскім раёне
- Асобы
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны