Андрэй Станіслаў Сапега
Андрэй Станіслаў Сапега польск.: Mikołaj Sapieha Pobożny | |
![]() | |
Андрэй Станіслаў Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Дзейнасць | ваенны |
---|---|
Нараджэнне | 1592[1] |
Смерць | 25 сакавіка 1646[1] |
Пахаванне | |
Род | Сапегі |
Бацька | Ян Пётр Сапега |
Маці | Соф’я з Вейгераў[d] |
Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Пятра Сапегі. Староста ўсвяцкі ў 1612—1623 і ваўкавыскі з 1645, кашталян троцкі ў 1641—1644 і віленскі з 1644. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у войнах з туркамі (1621), шведамі (1622—1628).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Пятра і Соф’і Вейгэр. Меў братоў Яна Юзафа і Паўла Яна.
Браў удзел у Хоцінскай бітве, (1621). Цягам 1622—1628 удзельнічаў у ваенных дзеяннях са Швецыяй. У 1633 далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў яго выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.
Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запознена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбунала[2].
Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622), з якой меў сына Лявона Казіміра і дачку Ізабелу Кацярыну. Пахавалі А. С. Сапегу ў касцёле бернардзінцаў у Гродна[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Andrzej Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 55.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 548. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С.222-228