Андрэй Сцыпіён
| Андрэй Сцыпіён | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Род | Сцыпіёны дэль Кампа | ||||||
| Бацька | Крыштаф Сцыпіён | ||||||
| Жонка | Элеанора з Сухадольскіх[d] і Ганна з Падхоцімскіх[d] | ||||||
| Дзеці | Ян Сцыпіён, Казімір Сцыпіён, Кацярына са Сцыпіёнаў[d] і Канстанцыя са Сцыпіёнаў[d] | ||||||
Андрэй Сцыпіён дэль Кампа (пам. 1680-я) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падчашы гарадзенскі, харужы вендэнскі (з 1678).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Сцыпіёнаў, сын Крыштафа, «дзедзіч на Шчучынку, Сукурчах і Сякержынцах». К. Нясецкі дадае, што ў 1678 г. Андрэй Сцыпіён быў камісарам Гарадзенскай эканоміі.
Падпісываў элекцыю (выбары) караля Міхала Карыбута Вішнявецкага ў 1669 г. ад Лідскага павета, а Яна ІІІ Сабескага ў 1674 г. — ад Гарадзенскага павета. Паводле Т. Жыхлінскага, пад час абодвух выбараў Андрэй Сцыпіён прадстаўляў Лідскі павет і за гэта атрымаў ад караля маёнтак Бедровіцы ў Мазырскім павеце. Паводле К. Нясецкага, наданне маёнтку Бедраўцы было кампенсацыяй за разарэнне ўладанняў Сцыпіёнаў пад час «Патопу». Пры гэтым ён працягваў прыдворную службу. Паводле Я. Цехановіча пад адным з каралеўскіх эдыктаў Сабескага ў 1669 г. было пазначана «Андрэй Сцыпіён дэль Кампа, дваранін Яго Каралеўскай Вялікасці, дваранін пакаёвы і камісар».
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Сцыпіён быў жанаты з Элеанорай з Сухадольскіх — дачкой Паўла Казімера Сухадольскага, ваўкавыскага земскага пісара, ад якой меў 6 дзяцей, з якіх выжылі 4: дачкі Кацярына і Канстанцыя ды сыны Казімір і Ян. Дачкі Андрэя Сцыпіёна выйшлі замуж за прадстаўнікаў сярэдняй шляхты: Кацярына за Юрыя Глябіцкага-Юзафовіча, падстолія віцебскага, а Канстанцыя — за Аляксандра Вінчу, стражніка і суддзю лідскага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данскіх С. Шляхта італьянскага паходжання ў Лідскім павеце ВКЛ: пытанні рэцэпцыі і асіміляцыі // Герольд Litherland № 17. 2006. — С. 57-68.