Андрэй Сцяпанавіч Федарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Федарэнка
Andriy Fedorenko.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Сцяпанавіч Федарэнка
Нарадзіўся 9 студзеня 1984(1984-01-09)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 192 см
Вага 87 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Латвіі Валміера
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 — 2000 Сцяг Украіны Юнацтва (Чарнігаў)
2001 Сцяг Расіі Акадэміка (Масква)
Клубная кар’ера*
2002 — 2005 Сцяг Расіі Шыннік (Яраслаўль) 0 (0)
2005 Сцяг Украіны Сталь (Днепрадзяржынск) 2 (-3)
2006 Сцяг Украіны Нафком (Бравары) 11 (-9)
2006 — 2007 Сцяг Казахстана Атырау 9 (-18)
2007 — 2008 Сцяг Румыніі Чахлэўл (П’ятра-Нямц) 5 (-8)
2008   Сцяг Румыніі Дынама-2 (Бухарэст) 7
2008 — 2009 Сцяг Украіны Дзясна (Чарнігаў) 24 (-24)
2008   Сцяг Украіны Дзясна-2 (Чарнігаў) 2 (-5)
2009 — 2012 Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 3 (-7)
2012 — 2015 Сцяг Украіны Дзясна (Чарнігаў) 55 (-44)
2015 Сцяг Швецыі Эльгарна (Хернёсанд)
2016 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 27 (-35)
2017 Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса) 0 (0)
2018 Сцяг Швецыі Умеа 24 (-30)
2019 — Сцяг Латвіі Валміера

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 мая 2019.


Андрэй Федарэнка (нар. 9 студзеня 1984, Чарнігаў) — украінскі футбаліст, брамнік латвійскага клуба «Валміера».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец чарнігаўскага футбола, у ДЮФЛ гуляў за каманду «Юнацтва» (Чарнігаў). У 2001 годзе вучыўся ў Маскве ў юнацкай футбольнай школе «Акадэміка». Выступы ў дарослым футболе таксама пачаў у Расіі — у яраслаўскім «Шынніку», дзе гуляў толькі за дублюючы склад. У 2005 годзе вярнуўся ў Украіну, выступаў спачатку за першалігавую днепрадзяржынскую «Сталь», а пасля за другалігавы «Нафком», які стаў першай камандай, у якой Федарэнка быў асноўным брамнікам.

На працягу 2006—2008 гадоў выступаў за мяжой — спачатку ў Казахстане, дзе абараняе колеры клуба «Атырау», а затым у Румыніі, дзе гуляў за «Чахлэул» і дублюючы склад бухарэсцкага «Дынама». З восені 2008 года ізноў выступаў у Першай лізе чэмпіянату Украіны, на гэты раз у складзе «Дзясны» з роднага Чарнігава. На працягу аднаго сезону, праведзенага ў камандзе, становіцца не толькі асноўным брамнікам, але і віцэ-капітанам.

Сезон 2009/10 пачынаў ужо ў клубе ўкраінскай Прэм’ер-лігі — крыварожскім «Крыўбасе», у матчах Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 жніўня 2009 года ў гульні супраць кіеўскага «Дынама» (паражэнне 1:3). Прапусціўшы ў першых двух гульнях за крыварожскую каманду 6 мячоў, перастаў трапляць у стартавы склад. Улетку 2012 года вярнуўся ў «Дзясну», дзе гуляў на працягу трох наступных гадоў. У другой палове 2015 года выступаў за клуб «Эльгарна» з пятага дывізіёна Швецыі.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Крумкачы»[2], які ў сезоне 2016 дэбютаваў у мясцовай Вышэйшай лізе. У выніку падпісаў кантракт з клубам і правёў сезон у якасці асноўнага брамніка каманды. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»[3].

У кастрычніку 2017 года стаў іграком адэскага «Чарнаморца»[4], дзе быў другім брамнікам. У сакавіку 2018 года зноў адправіўся ў Швецыю, папоўніўшы склад «Умеа». У пачатку 2019 года далучыўся да латвійскай «Валміеры».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]