Андрэй Сямёнавіч Пешчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дата нараджэння

6 снежня 1921(1921-12-06)

Месца нараджэння

Віцебск, Віцебская губерня, РСФСР

Дата смерці

2006

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Месца пахавання

Усходнія могілкі

Прыналежнасць

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Званне

палкоўнік

Бітвы/войны

Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі Герой Савецкага Саюза ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага

Андрэй Сямёнавіч Пе́шчанка (нар. 6 снежня 1921, г. Віцебск — 27 студзеня 2006, Мінск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір звяна 451-га штурмавога авіяцыйнага палка 264-й штурмавой авіядывізіі (5-я паветраная армія). Герой Савецкага Саюза (1946).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да вайны працаваў у майстэрнях Віцебскага палітэхнікума і на заводзе імя Кірава ў Віцебску. У 1941 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Чарнігаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў (1942). У Вялікую Айчынную вайну з 1943 г. на 1-м і 2-м Украінскіх франтах, удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейтэнант А. С. Пешчанка зрабіў 150 баявых вылетаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15.05.1946 г. (медаль № 9062).

Пасля вайны да 1962 года А. С. Пешчанка служыў у Савецкай Арміі, у 1951 годзе скончыў Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы ўдасканалення лётнага саставу. Звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Да 1991 г. на гаспадарчай рабоце (працаваў у Мінску на заводзе ЭВМ).

Памёр 27 студзеня 2006 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1999 г. № 217 узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені[1].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 1999 г. № 217 «О награждении Героев Советского Союза и полных кавалеров ордена Славы орденом „За службу Родине“ II и III степени»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пешчанка Андрэй Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.].- Мн., 2001. — Т. 12. — С. 343—344.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн., 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Сямёнавіч Пешчанка на сайце «Героі краіны»