Перайсці да зместу

Андрэй Сяргеевіч Парываеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Парываеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Парываеў
Нарадзіўся 3 студзеня 1982(1982-01-03)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства  Беларусь
 Казахстан
Рост 181 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
Беларусь Змена (Мінск)
Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь Маладзечна 8 (0)
2000—2002 Беларусь Дынама (Мінск) 15 (3)
2000 →  Беларусь Дынама-2 (Мінск) 6 (1)
2000 →  Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 11 (0)
2003—2005 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 15 (0)
2006—2007 Расія СКА-Энергія (Хабараўск) 59 (11)
2007 →  Расія Авангард (Курск) 13 (0)
2008 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (0)
2008 →  Расія Віцязь (Падольск) 19 (2)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 22 (1)
2010 Беларусь Дняпро (Магілёў) 7 (0)
2010 Беларусь Гарадзея 14 (2)
2011—2015 Казахстан Шахцёр (Караганда) 104 (3)
2016 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Парываеў (нар. 3 студзеня 1982, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскіх школ «Змена» і «Алімпія», дэбютаваў у Вышэйшай лізе Беларусі ў 1999 годзе ў складзе «Маладзечна», пасля чаго гуляў за мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», у складзе апошняга стаў чэмпіёнам Беларусі. У 2006 годзе перайшоў у расійскую «СКА-Энергію», пазней гуляў у Расіі за «Авангард» і «Віцязь». У 2008—2010 гадах зноў выступаў у Беларусі, у 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» перамагчы ў Другой лізе.

У 2011 годзе перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», дзе здолеў замацавацца ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У тым жа годзе прыняў грамадзянства Казахстана і перастаў лічыцца легіянерам. У 2011 і 2012 гадах разам з «Шахцёрам» станавіўся чэмпіёнам Казахстана.

У 2015 годзе, пасля прыняцця новага палажэння аб легіянерах, зноў стаў лічыцца легіянерам у Казахстане, і па заканчэнні сезона пакінуў клуб. Са студзеня 2016 года трэніраваўся разам з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Іслаччу», з якой у лютым падпісаў кантракт[3]. У ліпені 2016 года пакінуў «Іслач»[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» трапіў у лік абвінавачаных ва ўдзеле ў дагаварным матчы. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[5], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[6]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, выступаючы таксама ў аматарскіх турнірах[7].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

7 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на поле ў таварыскай сустрэчы з Іранам (2:2).

  1. ↑ Andrey Poryvaev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Andrey Paryvayew // FBref
  3. ↑ Андрей Порываев подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (9 лютага 2016). Праверана 6 мая 2024.
  4. ↑ Андрей Порываев покинул «Ислочь» (руск.). by.tribuna.com (15 ліпеня 2016). Праверана 6 мая 2024.
  5. ↑ "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  6. ↑ Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.
  7. ↑ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.