Андрэй Уладзіміравіч Ільіноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Уладзіміравіч Ільіноў
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1945(1945-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 2012
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Таццяна Андрэеўна Ільінова[d] і Ніна Андрэеўна Ільінова[d]
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Андрэй Уладзіміравіч Ільіноў (3 чэрвеня 1945, в. Царкоўшчына, Віцебскі раён, Віцебская вобласць — 2012, Віцебск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1970 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі В. І. Анікін , У. А. Чантурыя, Н. М. Макляцова). Член Саюза архітэктараў з 1976 года, членскі білет № 245. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры[1].

У 1970—1979 і 1982—1990 гадах працаваў у інстытуце «Віцебскграмадзянпраект»: архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў. З 1990 года кіраўнік творчай майстэрні Саюзе архітэктараў Беларусі[1]. Пражываў у Віцебску.

Памёр у канцы 2012 года. У 2015 годзе «Творчая майстэрня архітэктара Ільінова А. У.» ліквідаваная[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піраміда бізнес-цэнтра Марка-Сіці ў Віцебску
Навучальна-лабараторны корпус Віцебскага медыцынскага інстытута

Асноўныя працы: навучальна-лабараторны корпус Віцебскага медінстытута (1973—1980), жылыя дамы (1973—1985) у Віцебску, мікрараён па вул. Чырвонаармейскай у Паставах (1980-82)[2], жылы дом з убудаванымі памяшканнямі грамадскага прызначэння ў мікрараёне Поўдзень-5 у Віцебску (2008—2009, будаўніцтва 2009—2011, сааўтары І. Іваноў, Н. А. Ільінова; бізнес-цэнтр Марка-Сіці па вул. Леніна ў Віцебску (2007—2010, будаўніцтва 2008—2010, сааўтары Т. А. Ільінова, А. А. Мядзведзеў, пры ўдзеле А. А. Лапко); шматфункцыянальны комплекс у квартале абмежаваным вуліцамі Савецкай, Маякоўскага, Куйбышава ў г. Брэсце (2006—2010, будаўніцтва 2007—2011, сааўтары Т. А. Ільінова, А. А. Мядзведзеў, І. Іваноў, Елінеўская); рэканструкцыя гандлёвых радоў прамтаварнай зоны Смаленскага калгаснага рынку ў Віцебску (2008—2009, будаўніцтва 2009—2010, сааўтар І. Іваноў); рэканструкцыя гарадскога стадыёна па вул. Леніна, 39 у Оршы (2007—2008, будаўніцтва 2008, сааўтары І. Іваноў, М. Л. Камісарава, А. Д. Макеева); падземны гараж-стаянка з фізкультурна-аздараўленчым комплексам і гандлёва-офісным цэнтрам па вул. Пушкінскай, 17 у мкр. Болшава горада Каралёва Маскоўскай вобласці (2005—2008, будаўніцтва 2006—2010); рэканструкцыя будынка кінатэатра «Беларусь» пад гандлёва-дзелавы цэнтр «Беларусь» па вул. Генерала Белабародава ў г. Віцебску (2006—2007, будаўніцтва 2008—2009, сааўтары Рубец, Елінеўская); зблакаваныя жылыя дамы па вул. Ватуціна (2004, будаўніцтва 2007, сааўтар І. Іваноў) і на Калгаснай плошчы ў раёне Болшава (2004, будаўніцтва 2007, сааўтар Елінеўская) у Каралёве Маскоўскай вобласці; агульнаадукацыйная школа на 120 навучэнцаў (1999—2000, будаўніцтва 2001−2003, сааўтар Т. А. Ільінова); жылы дом на 112 кватэр (2001−2002, будаўніцтва 2002—2003, сааўтар Т. А. Ільінова) у п. Развілка[ru] Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў двух дачок, Таццяну і Ніну, таксама архітэктараў[3]. Магчыма, брат беларускага графіка Анатоля Ільінова[4].

Зноскі

  1. а б в г Ильинов Андрей Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Ильинов Андрей Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Строимнавека! 2013-04-30
  4. Нарадзіліся ў адной вёсцы, маюць аднолькае імя па бацьку і прозвішча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ильинов Андрей Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Ильинов Андрей Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)