Андрэй Уладзіміравіч Курпатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Уладзіміравіч Курпатаў
руск.: Андрей Владимирович Курпатов
Род дзейнасці псіхатэрапеўт, тэлепрадзюсар, пісьменнік, тэлевядучы, медыямэнэджэр, псіхіятр, блогер, ютубер, прадпрымальнік, Q2381107?, выкладчык
Дата нараджэння 11 верасня 1974(1974-09-11)[1] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Vladimir Kurpatov[d][3]
Жонка Q109928641?
Дзеці Q109929026?
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Silver Play Button Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі

Honorary Academician of VRAL[d] (25 снежня 2021)

Сайт kurpatov.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Уладзіміравіч Курпа́таў (нар. 11 верасня 1974, Ленінград, СССР) — расійскі тэлевядучы і прадзюсар, псіхатэрапеўт, аўтар кніг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 верасня 1974 г. ў Ленінградзе. Бацька — псіхатэрапеўт У. І. Курпатаў, дзед па матчынай лініі — хірург А. Б. Занданаў. У 1999 годзе на базе ВМедА и СПбМАПА атрымаў спецыялізацыю па псіхіятрыі і псіхатэрапіі[9][10] і пачаў працаваць у Санкт-Пецярбургскім псіхіятрычным шпіталі № 7[9][11]: спачатку як псіхатэрапеўт, пазней — як загадчык псіхатэрапеўтычнага цэнтру пры шпіталі[12].

З мая па снежань 2005 года двойчы ў дзень на тэлеканале «Дамашні» выходзіла яго псіхатэрапеўтычнае ток-шоў «Усё вырашым з доктарам Курпатавым». У 2006-м тэлепраект перайшоў на «Першы канал», змяніўшы назву на «Доктар Курпатаў». Найбольш рэйтынгавы выпуск шоў выйшаў 6 жніўня 2006 года — яго паглядзелі 2,8 мільёна[9] чалавек. Аднак вясной 2007-га шоу закрылася[9].

У 2007 годзе стаў генеральным дырэктарам тэлекампаніі «Чырвоны квадрат», якая вырабляла для Першага канала такія ток-шоў, як Хвіліна славы, Вялікая розніца, «Фабрыка зорак» і інш.[9]

9 снежня 2009 узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідэнта РФ за «актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні» Еўрабачання-2009[13]. З 2010 года — член Акадэміі расійскага тэлебачання.[14]

У 2014 годзе Курпатаў заснаваў Вышэйшую школу метадалогіі, а таксама інтэлектуальны кластар «Гульні розуму» ў Санкт-Пецярбургу.[15][16][17]

У лютым 2019 года Курпатаў стаў навуковым кіраўніком новастворанай Лабараторыі нейранавук і паводзін чалавека пры Сбербанку.[18][19]

Па выніках 2020 года, складзеных Расійскім кніжным саюзам, бэстсэлер Курпатава «Чырвоная таблетка» заняў 4 месца ва Ўсерасійскім кніжным рэйтынгу па колькасці продажаў.[20]

Курпатаў — аўтар больш 30 кніг[21][10][11], выдадзеных накладам больш за 5 млн экзэмпляраў і перакладзеных на 8 моў[22].

Зноскі

  1. а б в г Сбербанк открыл лабораторию нейронаук под руководством доктора Курпатова // Ведомости — 2019. — 75000 экз.
  2. а б в г Крохин Ю. Слесарь своих неудач // Российская газетаРоссия: 2006. — ISSN 1606-5484; 1560-0823
  3. а б в Бородина В., Касьян А. Лояльные клиенты: Как доктор Курпатов получил должность в Сбербанке // Forbes РоссияAxel Springer SE, 2019.
  4. https://www.sberbank.ru/ru/press_center/all/article?newsID=a1ad1d1d-d0e2-41d6-b0e6-d6ee4b727919&blockID=1303&regionID=77&lang=ru&type=NEWS
  5. https://www.1tv.ru/schedule/2006-05-31
  6. а б Генеральный докторОгонёк, 2009.
  7. http://www.tefi.ru/biography/1380/?sphrase_id=12879
  8. http://www.tefi.ru/biography/1380/
  9. а б в г д В. Бородина, А. Касьян. Лояльные клиенты. Как доктор Курпатов получил должность в Сбербанке. Forbes (13 февраля 2019).
  10. а б Ю. Ларина. Генеральный доктор. Коммерсантъ (12 октября 2009).
  11. а б Крохин Ю. Слесарь своих неудач // Российская газета — 2006. — ISSN 1606-5484; 1560-0823
  12. Р. Кутузов. Гламур и психея. Vademecum (22 июня 2015).
  13. Распоряжение Президента Российской Федерации от 09.12.2009 г. № 829-рп
  14. Биография Курпатова на сайте Академии российского телевидения
  15. Сбербанк открыл лабораторию нейронаук под руководством доктора Курпатова. Ведомости. Дата обращения: 20 января 2021.
  16. Лояльные клиенты. Как доктор Курпатов получил должность в Сбербанке. Forbes.ru. Дата обращения: 20 января 2021.
  17. Андрей Курпатов — о цифровом аутизме как последствии самоизоляции :. РБК Тренды. Дата обращения: 20 января 2021.
  18. Сбербанк открыл лабораторию нейронаук под руководством доктора Курпатова. Ведомости. Дата обращения: 20 января 2021.
  19. Альберт Хабибрахимов. «Сбербанк» создал лабораторию нейронаук и поведения человека под руководством доктора Курпатова — Будущее на vc.ru. vc.ru (12 февраля 2019). Дата обращения: 20 января 2021.
  20. Самые продаваемые книги в России — прикладные (рус.)  (неопр.) ?. Э Вести (29 декабря 2020). Дата обращения: 20 января 2021.
  21. А. Жохова. Торговля счастьем. Forbes (1 марта 2006).
  22. Н. Агеева. Андрей Курпатов — о цифровом аутизме как последствии самоизоляции. РБК (29 апреля 2020).