Андрэй Цівончык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Цівончык
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Грамадзянства
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Дата нараджэння 13 ліпеня 1970(1970-07-13) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 184 см
Вага 80 кг

Андрэй Цівончык (ням.: Andrej Tiwontschik) (нар. 13 ліпеня 1970) — нямецкі лёгкаатлет (скакун з шастом), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску. Вырас у Беларусі і ў 1989 годзе займаў чацвёртае месца ў сусветным спісе сярод юніёраў. З дапамогай спонсараў ён у 1993 годзе перасяліўся ў Германію і прыняў нямецкае грамадзянства, каб ужо ў 1994 годзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў складзе зборнай каманды Германіі, дзе заняў шостае месца. У 1995 годзе ён пабіў нямецкі нацыянальны рэкорд у скачках з шастом, прыгнуўшы на 5,80 м.

З-за траўмы Андрэй Цівончык не змог узяць удзел у алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднеі. У 2001 годзе ён пакінуў вялікі спорт і пачаў сваю адукацыю на фізіятэрапеўта. Пазней ён стаў трэнерам па скачках з шастом зборнай Катара па лёгкай атлетыцы. У 2004 годзе вярнуўся ў Германію.