Андрэй Юр’евіч Мдывані
Андрэй Юр'евіч Мдывані | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1937 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, педагог |
Узнагароды |
![]() |
Андрэ́й Ю́р'евіч Мдыва́ні (нар. 1 кастрычніка 1937, Тбілісі) — беларускі кампазітар, педагог. Народны артыст Беларусі (2013).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Грузін па паходжанні. Закочыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара Анатоля Багатырова (1969) і пад яго ж кіраўніцтвам — асістэнтуру-стажыроўку (1972). З 1978 выкладае, з 1993 прафесар Беларускай акадэміі музыкі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (1988, 1996).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш значныя дасягненні кампазітар мае ў галінах сцэнічнай, аркестравай (сімфанічнай і для народных інструментаў) і харавой музыкі. Асноўныя тэмы творчасці — гісторыя і сучаснасць, філасофскія ідэі і канцэпцыі, своеасабліва звязаныя з нацыянальнай праблематыкай. Адметная рыса стылю — накіраванасць на прыгажосць. Як мастак ён належыць да экспрэсіўнага крыла рамантызму, узбагачанага практыкай ХХ ст. У галіне сімфанічнай музыкі — прыхільнік высокага сімфанізму, адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі на нацыянальную тэматыку; у харавой музыцы аднавіў на новай аснове традыцыі візантыйскага песнапення і праваслаўнага спеву, стварыў падставу для фальклорна арыентаванага кірунку; у музыцы для народнага аркестра — жанрыст, стваральнік народнааркестровага сімфанізму. Тэатральнай музыцы ўласцівы яскравая вобразнасць і эмацыянальнае спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантрастнасцю. Індывідуальны стыль кампазітара характарызуюць тэатральнасць мыслення, змястоўнасць і глыбіня мастацкіх задум, каларыстычнасць, прыгажосць інтанавання і выразнасць музычнай мовы.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- музычная камедыя «Дзяніс Давыдаў»,
- мюзікл «Месс Менд»,
- балет «Страсці» («Рагнеда»),
- араторыі «Ванька-встанька», «Вольнасць»,
- кантата «Мы помнім вас, людзі»,
- 8 сімфоній,
- сімфанічныя паэмы «Фрэскі», «Пахаванне Хатыні», «Дыялект»,
- канцэрт-паэма для віяланчэлі з аркестрам,
- «Музычны момант» для струннага аркестра,
- п'есы для народнага аркеста,
- канцэрт-паэма «Памяці В. Помазава» для баяна і аркестра,
- п'есы для фартэпіяна,
- харавыя цыклы,
- музыка для тэатра, кіно, тэле- і радыеспектакляў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт кампазітара (руск.) (англ.)
- hor.by
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кампазітары Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі