Андрэй Юр’евіч Сцяпанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Юр'евіч Сцяпанаў)
Андрэй Юр’евіч Сцяпанаў
Пазіцыя нападаючы
Рост 180 см
Вага 94 кг
Хват правы
Нарадзіўся

14 красавіка 1986(1986-04-14) (37 гадоў)

Клубы
Клубная кар'ера

Андрэй Юр’евіч Сцяпанаў (14 верасня 1987, Масква, РСФСР) — беларускі хакеіст рускага паходжання, нападаючы клуба «Дынама Мінск», які гуляе ў КХЛ, і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2003 годзе ў складзе роднага маскоўскага клуба вышэйшай лігі «Крылы Саветаў», выступаючы да гэтага за ягоны фарм-клуб, а таксама другую каманду ЦСКА. Правёўшы 2 сезоны ў складзе «Крылаў», дзе ён набраў 24 (19+5) пункты ў 69 матчах, Андрэю праз запазычанасць выплаты заробку прыйшлося праз арбітраж пакінуць клуб, і перад самым плэй-оф ён перайшоў у ніжагародскае «Тарпеда», якое таксама выступала ў другім расійскім дывізіёне.

Пасля пачатку сезона 2005/06 хакеіст падпісаў кантракт з падмаскоўным клубам МУС, дзе ён змог дэбютаваць у Супэрлізе. У 2006 годзе Андрэй стаў гульцом чэхаўскага «Віцязя», у складзе якога правёў паўтара сезона, набраўшы за гэты час толькі 8 (4 +4) пунктаў у 54 матчах. Сезон 2007/08 Сцяпанаў пачаў у новакузнецкім «Металургу», аднак, правёўшы ў ягоным складзе толькі 7 матчаў, пакінуў каманду і стаў гульцом клуба вышэйшай лігі ХК «Дзмітраў».

У 2008 годзе Андрэй атрымаў запрашэнне ад клуба беларускай экстралігі «Юнацтва-Мінск»[1], у складзе якога ён тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, а таксама ўладальнікам Кантынентальнага кубка ў 2011 годзе. Найбольш паспяховым для Сцяпанава стаў сезон 2010/11, калі ў 63 матчах ён набраў 93 (49 +44) пункты, стаўшы найлепшым снайперам і бамбардзірам беларускага першынства.

26 мая 2011 года Сцяпанаў заключыў пагадненне з хабараўскім «Амурам»[2]

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У складзе зборнай Беларусі Андрэй Сцяпанаў прымаў удзел у чэмпіянатах свету 2011 года і 2012 гадоў, на якіх беларусы абодва разы займалі толькі 14 месца.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]