Андрэй Юр’евіч Акунькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Юр’евіч Акунькоў
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 26 ліпеня 1969(1969-07-26)[1] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт web.math.princeton.edu/~…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Юр’эвіч Акунькоў (нар. 26 ліпеня 1969, Масква) — расійскі і амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі. Асноўныя працы прысвечаны тэорыі ўяўленняў і яе дадаткам да алгебраічнай геаметрыі, матэматычнай фізіцы, тэорыі верагоднасцяў і тэорыі спецыяльных функцый.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2012) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў маскоўскай 204-й школе. Паступіў на эканамічны факультэт МДУ, дзе правучыўся да прызыву ў войска. Прайшоўшы тэрміновую службу ва ўзброеных сілах, перавёўся на мехмат МДУ, які скончыў у 1993 годзе. У час вучобы выкладаў у Эканоміка-матэматычнай школе пры МДУ. Выпускнік аспірантуры Незалежнага Маскоўскага ўніверсітэта. Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў МДУ ў 1995 годзе пад кіраўніцтвам Аляксандра Кірылава.

Першыя працы адносіліся да тэорыі ўяўленняў і да тэорыі выпадковых матрыц, працаваў у супрацоўніцтве з Рыгорам Альшанскім і Аляксеем Барадзіным.

Метадамі статыстычнай фізікі вывучаў формы паверхняў крышталяў, сродкамі алгебраічнай геаметрыі выявіў наяўнасць плоскіх участкаў мяжы і вылічыў іх лік, пасля гэтыя вынікі атрымалі эксперыментальнае пацверджанне.

У 1996 годзе Акунькоў пераехаў у ЗША, дзе працаваў дацэнтам (assistant professor) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, а з 2002 года па 2010 год — прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта.

У 2004 годзе зрабіў пленарны даклад на Еўрапейскім матэматычным кангрэсе.

У 2006 годзе на XXV Міжнародным матэматычным кангрэсе ў Мадрыдзе Акунькову была прысуджана Медаль Філдса «за дасягненні, якія злучаюць тэорыю верагоднасцяў, тэорыю ўяўленняў і алгебраічную геаметрыю».

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. http://www.math.columbia.edu/~okounkov/
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. https://www.amacad.org/person/andrei-okounkov
  5. http://www.nasonline.org/member-directory/members/20027233.html