Андрэй Якаўлевіч Пракапчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Якаўлевіч Пракапчук
Дата нараджэння 4 (16) ліпеня 1896[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1970(1970-04-13) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, дэрматавенеролаг, урач, выкладчык універсітэта, фельчар, ваенны ўрач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1936)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Аляксандр Цімафеевіч Сасноўскі
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Андрэй Якаўлевіч Пракапчу́к[3] (16 ліпеня 1896, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 13 красавіка 1970) — беларускі дэрматавенеролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940; член-карэспандэнт з 1936), доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1923 годзе. З 1927 года працаваў у клініцы скурных і венерычных хвароб Белдзяржуніверсітэта. З 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1932—1938 і 1945—1963 гг.) дырэктар дэрмата-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1940—1946 гг. член Прэзідыума АН БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Даследаваў пытанні марфалогіі запаленчых працэсаў у скуры пры розных дэрматозах, абмену рэчываў, ферментатыўных працэсаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных і венерычных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб.

Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1942, 1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалямі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Лечение красной волчанки акрихином. Минск, 1939.
  • Гнойные заболевания кожи. Минск, 1952.

Зноскі

  1. а б в https://www.bsmu.by/page/55/3205/
  2. а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar4337181&strq=l_siz=20
  3. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 596. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Весцi АН БССР. Сер. бiял. навук. 1976. № 3.
  • Андрей Яковлевич Прокопчук: (Дела и годы). М.: ИНФИТ, 2003.
  • Акадэмік АН БССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар А. Я. Пракапчук: Біябібліяграфічны паказальнік. Мн.: БГМУ, 2004.
  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 596. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]