Андрэй (епіскап цверскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Андрэй (? — 14 лютага 1324, Багародзічны манастыр на р. Шошы) — епіскап цверскі (1289—1316).

Сын літоўскага кн. Гердзеня, верагодна, у 1266 разам з маці і братам быў захоплены ў палон пскоўскім кн. Даўмонтам. У 1289, з просьбы маладога цверскага кн. Міхаіла Яраславіча, Андрэй з ігумена ім жа заснаванага Багародзічнага манастыра на р. Шошы (або, магчыма, цверскага Отрача манастыра) быў пастаўлены мітр. Максімам на еп. цверскага. У 1300 разам з мітр. Максімам і еп. растоўскім Сімеонам удзельнічаў у Ноўгарадзе ў пастаўленні архіеп. наўгародскага Феактыста. Недзе ў 1308—1310 Андрэй, верагодна, як вылучэнец Міхаіла Яраславіча, тымчасова ўжо вял. кн. уладзімірскага, незадаволенага адхіленнем прапанаванай ім кандыдатуры ігум. Геронтыя на мітрапалічы сталец, абвінаваціў мітр. Пятра, які толькі пастаўлены вярнуўся з Канстанцінопаля на Русь, у сімоніі і блаславенні некананічных шлюбаў перад канстанцінопальскімі патр. Афанасіям I, а затым Ніфантам і на Саборы Рускай царквы ў Пераяслаўлі (сабор адбыўся не пазней за зіму 1311). Пасля апраўдання мітр. Пятра Андрэй, верагодна, быў абаронены вял. кн. і таму захаваў цверскую кафедру. Нягледзячы на падкрэсленае прымірэнне мітр. Пятра з Андрэям (у сакав. 1311 мітр. Пётр разам з Андрэям у Цверы паставіў еп. Харлампія на невядомую епархію (20.3.1311), і Прохара на еп. растоўскага (21.3.1311)), адносіны паміж імі наўрад ці наладзіліся. 28 сакав. 1316 Андрэй пакінуў кафедру, якая была вакантная на працягу года (пераемнік Андрэя Варсонофій быў пастаўлены толькі 13 лют. 1317). Выдаліўшыся ў Шошскі манастыр, Андрэй заставаўся палітычна ўплывовай асобай, менавіта пры яго пасярэдніцтве, паводле цверскіх звестак, восенню 1321 быў заключаны мірны дагавор паміж цверскім кн. Дзмітрыем Міхайлавічам і кн. маскоўскім і вял.кн. уладзімірскім Юрыем Данілавічам. Праўда, Сафійскі I летапіс[1] і Маскоўскі летапісны звод[2] кан. 15 ст. кажуць у гэтым выпадку не пра Андрэя, а пра Варсанофія, але гэта хутчэй пазнейшая няўдалая рэдактарская праўка. У Зборніку 1422 года[3] захавалася акружное пасланне, якое магчыма належыць аўтарству Андрэя. Цела Андрэя пасля яго смерці паводле наказу еп. Варсанофія з Багародзічнага манастыра было дастаўленае ў Цвер і пахаванае ў кафедральным Спаскім саборы.

Зноскі

  1. ПСРЛ. М., 2000. Т. 5. Вып. 1. Стб. 396.
  2. ПСРЛ. М., 1949. Т. 25. С. 166.
  3. РНБ. Q. I. 312. Л. 196 об.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Meyendorff J. Byzantium and the Rise of Russia. — Cambridge, 1981 (Руск.перакл.: Мейендорф И. Византия и Московская Русь. — Париж, 1990; Таксама апубл.: Сборник трудов протопресв. Иоанна Мейендорфа «История Церкви и восточно-христианская мистика». -М.: ДИ-ДИК; Правосл. Св.-Тихон. Богосл. ин-т, 2000. −576 с.);
  • Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.). Тверь, 1994;
  • Макарий. История Русской Церкви. Кн. 3. С. 415—416;
  • Соболевский A. И. Поучение епископа Андрея // ИОРЯС. 1912. Т. 17/3. С. 80-81;