Андрэ Ігудала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баскетбол
Андрэ Ігудала
Andre Iguodala 2016.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 1984(1984-01-28) (37 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 198 см
Вага 98 кг[2]
Пазіцыя лёгкі форвард, атакуючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Flag of the United States.svg Арызона Уайлкэтс[d]
2004—2012 Flag of the United States.svg Філадэльфія Сэвенці Сіксерс
2012—2013 Flag of the United States.svg Дэнвер Нагетс
2013—2019 Flag of the United States.svg Голдэн Стэйт Уорыярз
2019—2020 Flag of the United States.svg Мемфіс Грызліс
2020—0000 Flag of the United States.svg Маямі Хіт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Андрэ Тайлер Ігудала (англ.: Andre Tyler Iguodala; нар. 28 студзеня 1984, Спрынгфілд, штат Ілінойс) — амерыканскі баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) «Маямі Хіт». Гуляе на пазіцыі лёгкага форварда, вылучаецца высокім майстэрствам пры гульні ў абароне. Да пачатку прафесійнай кар’еры Ігудала гуляў за каманду старэйшай школы Ланфіер са Спрынгфілда і студэнцкую каманду Арызонскага ўніверсітэта «Арызона Уайлдкэтс». На драфце НБА 2004 года ён быў абраны пад дзявятым нумарам клубам «Філадэльфія Сэвенці Сіксерс», за які выступаў на працягу васьмі сезонаў, пакуль у 2012 годзе яго не абмянялі ў «Дэнвер Нагетс». Пасля аднаго сезона ў Дэнверы, улетку 2013 года Ігудала падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Голден Стэйт Уорыярз». У сезоне 2014/2015 ён дапамог камандзе выйграць чэмпіянат НБА, а сам Андрэ быў прызнаны самым каштоўным гульцом фінальнай серыі супраць «Кліўленд Кавальерс».

Па выніках свайго першага сезона ў НБА Ігудала быў уключаны ў сімвалічную Зборную найлепшых пачаткоўцаў лігі. У 2006 годзе ён быў прызнаны самым каштоўным гульцом Матча пачаткоўцаў і быў фіналістам конкурсу па кідках зверху. У 2011 годзе за паспяховую гульню ў абароне Ігудала быў уключаны ў другую Зборную ўсіх зорак абароны НБА, а ў 2014 годзе трапіў у першую зборную. Адзін раз, у 2012 годзе, баскетбаліст удзельнічаў у Матчы ўсіх зорак НБА.

У складзе амерыканскай баскетбольнай зборнай ён стаў чэмпіёнам свету ў 2010 годзе і алімпійскім чэмпіёнам у 2012 годзе.

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. Basketball Reference Праверана 5 лютага 2017.