Андрэ Агасі
| Andre Agassi | |
| | |
| Нарадзіўся |
29 красавіка 1970 (55 гадоў) Лас-Вегас, Невада, ЗША |
| Грамадзянства |
|
| Рэзідэнцыя | Лас-Вегас, Невада, ЗША |
| Рост | 180 см |
| Вага | 74 кг |
| Прафесійная кар’ера | 1986–2006 |
| Вядучая рука | правая (двухручны бэкхенд) |
| Трэнер(ы) |
Эмануэль Агасі (1970–1983) Нік Балецьеры (1983–1993) Брэд Гілберт (1994–2002) Дарэн Кэхіл (2002–2006) |
| Прызавыя грошы |
$31,152,975 (5-е месца за ўвесь час) |
| Адзіночны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 870–274 (76.05%) |
| Тытулы | 60 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 1 (10 красавіка 1995) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | перамога (1995, 2000, 2001, 2003) |
| Францыя | перамога (1999) |
| Уімблдан | перамога (1992) |
| ЗША | перамога (1994, 1999) |
| Іншыя турніры | |
| Фінал ATP | перамога (1990) |
| Кубак Вялікага Шлема | фінал (1998) |
| Парны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 40–42 |
| Тытулы | 1 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 123 (17 жніўня 1992) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Францыя | чвэрцьфінал (1992) |
| ЗША | 1/32 фіналу (1987) |
| Кубак Дэвіса | перамога (1990, 1992, 1995) |
| Завяршыў выступы | |
Андрэ́ Кірк Ага́сі (Агасян) (англ.: Andre Kirk Agassi, нарадзіўся 29 красавіка 1970 года, Лас-Вегас, штат Невада, ЗША) — амерыканскі прафесійны тэнісіст армянскага паходжання, былая першая ракетка свету.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Прафесіянал з 1986 года. Выйграў 60 турніраў у адзіночным (у тым ліку 8 турніраў Вялікага шлема, 17 турніраў серыі Мастерс, 1 Кубак Мастэрс і 1 Алімпійскія гульні) і 1 турнір (турнір серыі Мастэрс) у парным разрадзе.
Лепшыя вынікі ў турнірах «Вялікага шлема»:
- Чэмпіён Аўстраліі (1995, 2000, 2001, 2003) у адзіночным разрадзе.
- Чэмпіён Уімблдана (1992) у адзіночным разрадзе.
- Чэмпіён ЗША (1994, 1999) у адзіночным разрадзе.
- Чэмпіён Францыі (1999) у адзіночным разрадзе.
Выйграў Кубак Мастэрс у 1990 годзе.
Першая ракетка свету з 10 красавіка 1995 года, захоўваў гэты тытул (з перапынкамі) на працягу 101 тыдня.
Чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў адзіночным разрадзе.
Выйграў 17 з 22 фіналаў турніраў серыі Мастэрс, у якіх удзельнічаў.
22 кастрычніка 2001 года ў Лас-Вегасе Андрэ спалучыўся шлюбам з яшчэ адной легендай тэніса — Штэфі Граф. 27 кастрычніка ў іх нарадзіўся сын, названы Джэдэн Джылам. 3 кастрычніка 2003 года ў іх нарадзілася дачка — Джаз Элі (англ.: Jaz Elle).
Завяршыў выступы 3 верасня 2006 года.
На дадзены момант застаецца апошнім тэнісістам, хто здолеў выйграць усё 4 турніры Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэ Агасі- Афіцыйны сайт Архівавана 23 снежня 2008. (англ.)
- Фундацыя Агасі Архівавана 29 кастрычніка 2002. (англ.)
- Профіль на сайце ATP тура (англ.)