Андрэ Жыд
| Андрэ Поль Гіём Жыд | |
|---|---|
| фр.: André Gide | |
| Андрэ Жыд у 1920 | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: André Paul Guillaume Gide |
| Дата нараджэння | 22 лістапада 1869[1][2][…] |
| Месца нараджэння | Парыж, Францыя |
| Дата смерці | 19 лютага 1951[1][2][…] (81 год) |
| Месца смерці | Парыж, Францыя |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Paul Gide[d] |
| Маці | Juliette Gide[d] |
| Жонка | Madeleine Gide[d] |
| Дзеці | Catherine Gide[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | навэліст, эсэіст |
| Жанр | проза і theatre[d] |
| Мова твораў | французская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі |
|
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
| Творы на сайце Lib.ru | |
Андрэ́ Поль Гіём Жыд (фр.: André Pol Gijom Gide; 22 лістапада 1869, Парыж — 19 лютага 1951, Парыж) — выдатны французскі раманіст, эсэіст, прадстаўнік мадэрнізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1947). Быў таксама заснавальнікам літаратурнага часопіса Nouvelle Revue Française і адным з заснавальнікаў знакамітага парыжскага выдавецтва Éditions Gallimard.
Біяграфія і ранняя творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Прыцягнуў увагу крытыкі творам «Зямныя стравы» (фр.: Nourritures terrestres, 1897), напісаным рытмічнай прозай, у якім прапаведавалася рамантычная ідэя «качэўніцтва»[4]. Па мастацкай мове Жыд блізкі сімвалістам. Жыд быў доўгі час «адшчапенцам» у сучаснай яму французскай культуры: ён быў адным з вельмі нешматлікіх перакананых прапаведнікаў пратэстантызму ў Францыі і разам з тым адным з першых буйных французскіх пісьменнікаў, у творчасці якіх значную ролю граў матыў гомасексуальнасці, што выклікала грамадскі скандал у 1924. Творчасць Жыда аказала вялікі ўплыў на французскіх экзістанцыялістаў, найперш Альбера Камю і Жана-Поля Сартра.

У канцы 1920-х, пасля неаднаразовых паездак у Афрыку, пісьменнік выступіў з асуджэннем каланіялізму.
Андрэ Жыд і СССР
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне 1930-х гадоў, калі Еўропу паглынаў фашызм, А. Жыд захапіўся сацыялістычнай ідэяй, неаднаразова выступаў у падтрымку СССР і наведваў Саюз. Падчас апошняга прыезду (неўзабаве пасля смерці Максіма Горкага ў 1936 годзе) Жыд расчараваўся ў савецкім ладзе. У канцы 1936 выйшла яго яркая кніга «Вяртанне з СССР» (фр.: Retour de l’URSS), дзе крытыкуецца адсутнасць свабоды думкі ў СССР, цвёрды кантроль за літаратурай і грамадскім жыццём, некаторыя палахлівыя рысы новага савецкага чалавека; нараўне з гэтым у ёй нямала цёплых слоў у адрас простых савецкіх людзей, захапленні самаадданасцю будоўляў і іншае. Змест кнігі Жыд старанна хаваў да самага выхаду ў свет, і яна выклікала эфект бомбы (найбольш блізкім прэцэдэнтам было расчараванне левага румынскага пісьменніка Панаіта Істраці, які выступіў з крытыкай савецкай бюракратыі ў 1929). Імя пісьменніка (пасля афіцыйнага разбору кнігі ў «Праўдзе») трапіла ў СССР пад забарону, асудзіла кнігу і частка левай інтэлігенцыі на Захадзе, якая безумоўна падтрымлівала Сталіна (у тым ліку Рамэн Ралан і Ліён Фейхтвангер).
Пасля акупацыі Францыі нацыстамі Жыд пераехаў у Туніс (1942).
Найбольш значныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Імараліст (1902)
- Сутарэнні Ватыкана (1914)
- Пастаральная сімфонія (1919)
- Фальшываманетчыкі (1925)
- Тэзэй (1946)
Жыд славуты таксама сваім «Дыярыўшам», які ён складаў ад 1889 г.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]У 1947 Шведская акадэмія прысудзіла Жыду Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за глыбокія і мастацка значныя творы, у якіх чалавечыя праблемы прадстаўленыя з бясстрашнай любоўю да ісціны і глыбокай псіхалагічнай праніклівасцю».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Andre Gide // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б André Gide // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article293 Праверана 18 жніўня 2020.
- ↑ Эпіграф з гэтай кнігі ўзяў да свайго першага зборніка «Шлях канквістадораў» (1905) Мікалай Гумілёў; у той час Жыд быў практычна невядомы ў Расіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Застольная песня граната» ў перакладзе Ніны Мацяш Архівавана 22 лістапада 2011.
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 19 лютага
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Францыі
- Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Францыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Аўтары знакамітых дзённікаў
- Антыкамуністы
- Цэнзура ў СССР
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі