Андрэ Львоф
Андрэ Мішэль Львоф (фр.: André Michel Lwoff; 8 мая 1902[1][2][…], Энэ-ле-Шато[d] — 30 верасня 1994[1][2][…], Парыж) — французскі генетык і мікрабіёлаг. Член Французскай АН (1977), Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства. Прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі мікрабіялагічных таварыстваў (1962-70).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Парыжскі ўніверсітэт у 1921 годзе. З 1921 года ў Пастэраўскім інстытуце ў Парыжы, з 1959 года прафесар Парыжскага ўніверсітэта, з 1969 года дырэктар Нацыянальнага інстытута даследаванняў раку. Навуковыя працы па роставых фактарах мікробаў, фізіялогіі вірусаў, індукцыі і рэпрэсіі ферментаў. Даказаў (разам з А. Гутман) спадчынную прыроду лізагеніі, адкрыў здольнасць ультрафіялетавых прамянёў індуцыраваць развіццё прафага; зрабіў уклад у вучэнне аб латэнтных вірусных інфекцыях. Яго даследаванні пакладзены ў аснову тэорыі рэгулявання сінтэзу бялку. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1965) (разам з Ф. Жакобам і Ж. Мано).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г André Lwoff // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Pavard B. Si je veux quand je veux. Contraception et avortement dans la société française (1956-1979) — 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Львоў Андрэ Мішэль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 388. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Алье
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Дактары філасофіі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Узнагароджаныя медалём Левенгука
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
