Андрэ Стыль
Андрэ Стыль | |
---|---|
фр.: André Stil | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1921[1][2][3] |
Месца нараджэння | Эрні (дэпартамент Нор, Францыя) |
Дата смерці | 3 верасня 2004[4][2][3] (83 гады) |
Месца смерці | Камела (дэпартамент Усходнія Пірэнеі, Францыя) |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1949 — 2003 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | раман, навэла |
Мова твораў | французская |
Дэбют | зборнік апавяданняў «Слова „шахцёр“, таварышы» (1949) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Андрэ СТЫЛЬ (André Stil; 1 красавіка 1921, г. Эрньі, Францыя — 3 верасня 2004) — французскі пісьменнік.
Скончыў універсітэт у г. Ліль. Друкаваўся з 1949. Трылогія «Першы ўдар» (раманы «Каля воданапорнай вежы», 1951, «Канец адной гарматы», 1952; «Парыж з намі», 1953) пра антываенную барацьбу французскага народа. У цыкле твораў «Пастаўлена пытанне аб шчасці» — раманах «Мы будзем любіць адно аднаго заўтра» (1957), «Абвал» (1960), «Апошняя чвэрць гадзіны» (1962), «Пойдзем танцаваць, Віяліна» (1964), «Андрэ» (1965), «Прыгожы, як чалавек» (1968), «Хто?» (1969), зборніках апавяданняў «Егіпецкі хлеб» (1956), «Боль» (1961) і інш. уздымаюцца сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, паказана жыццё Францыі ў ІІ сусветную вайну і пасляваенныя гады. Аўтар раманаў «Раман-сон» (1976), «У люстэрку — сябар» (1977), «Бог — гэта дзіця» (1979), «Мілы доктар» (1980), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац. Рэалістычная проза А. Стыля адметная дынамічным сюжэтам, выкарыстаннем дыялектаў, унутранага маналога.
На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Ю. Гаўрук, С. Дорскі.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Любіць будзем заўтра. Мн., 1960;
- Салодкі пірог // Полымя. 1970. № 1;
- Пан Ванэс // Беларусь. 1974. № 3.
Зноскі
- ↑ Стиль Андре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119177404 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БелЭн у 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
- Памерлі 3 верасня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Усходнія Пірэнеі
- Пахаваныя ў Францыі
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Францыі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Камуністы Францыі
- Шахматысты Францыі
- Рух Супраціўлення ў Францыі
- Члены Ганкуровскай акадэміі
- Франкамоўныя пісьменнікі