Андскі кот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андскі кот
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leopardus jacobitus Cornalia, 1865

Сінонімы
Oreailurus jacobita
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  726254
NCBI  338155
EOL  1053886
FW  224067

Андскі кот (Leopardus jacobitus альбо Oreailurus jacobita) — паўднёваамерыканскі від сямейства каціных (Felidae). З-за пражывання ў адносна цяжкадасяжных рэгіёнах Анд навуковыя звесткі пра яго даволі сціслыя, першыя відэакадры андскага ката з’явіліся толькі пасля 2000 года.

Выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Андскі кот выглядам моцна нагадвае пампаскага ката, які жыве ў тым жа рэгіёне. Адрозненні абодвух відаў да гэтага часу з’яўляюцца аб’ектам навуковых даследаванняў, у распараджэнні навукоўцаў ёсць толькі лічаныя асобнікі з музеяў. Даўжыня цела каля 70 см, даўжыня хваста — 45 см, вага — ад 4 да 7 кг. Поўсць даволі доўгая для абароны ад халадоў, афарбоўка шэра-карычневая з чорнымі плямамі. На хвасце чорны кольцападобны ўзор.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Андскі кот з’яўляецца самым рэдкім відам каціных у Паўднёвай Амерыцы. Часцей за ўсё ён сустракаецца ў Андах, дзе яго арэал распасціраецца ад паўднёвага Перу праз паўднёвы захад Балівіі да паўночнага захаду Аргенціны. Аддае перавагу жыццю на вялікай вышыні ад 3000 да 5000 м над узроўнем мора.

Сілкаванне[правіць | правіць зыходнік]

Андскі кот, імаверна, сілкуецца дробнымі сысунамі.

Статус аховы[правіць | правіць зыходнік]

Навукоўцы мяркуюць, што колькасць папуляцыі андскіх катоў вельмі невялікая. Па гэтай прычыне андскія каты пералічаныя ў Вашынгтонскай канвенцыі па абароне відаў. Канвенцыя забараняе ўсякі гандаль прадуктамі, вырабленымі з андскіх катоў. Забарона датычыцца продажу ўжо выкарыстаных прадуктаў.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

У многіх навуковых працах андскі кот вылучаецца ў асобны род Oreailurus. Больш новыя сістэматыкі, напрыклад паводле Уілсана і Рыдара (2005), адносяць яго да тыгровых катоў (Leopardus), да якіх адносіцца і ацэлот.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • D. E. Wilson und D. M. Reeder: Mammal Species of the World. Johns Hopkins University Press, 2005. ISBN 0-8018-8221-4