Анега (рака)
| Анега | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 416 км |
| Басейн | 56 900 км² |
| Расход вады | 505 м³/с (30 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | Лача |
| • Каардынаты | 61°27′32″ пн. ш. 38°54′49″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Анежская губа |
| • Месцазнаходжанне | горад Анега |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 63°56′06″ пн. ш. 37°59′17″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Белае мора → Паўночны Ледавіты акіян |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Архангельская вобласць |
| Код у ДВР | 03010000112103000000017 |
|
|
|
Ане́га (руск.: Оне́га) — рака ў Архангельскай вобласці Расіі.
Даўжыня ракі 416 км, плошча вадазборнага басейна 56900 км². Бярэ пачатак з возера Лача. Цячэ па хвалістай раўніне; шырокія плёсы (да 450 м) чаргуюцца звужэннямі (да 40 м) з парогамі. За 75 км ад вусця падзяляецца на Вялікую і Малую Анегу даўжынёй каля 20 км. Пры ўпадзенні ў Анежскую губу Белага мора ўтварае дэльту (галоўныя рукавы — Дзвінскі і Карэльскі). Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сцёк Анегі ў вярхоўі зарэгуляваны азёрамі. Разводдзе з мая па чэрвень, ніжэйшыя ўзроўні ў сакавіку. Сярэдні расход вады ля вытоку 74,1 м³/с, ля вусця 505 м³/ с (найбольшы — 4530 м³/с, найменшы — 82,6 м³/с). Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, на парогах у студзені — лютым; раскрываецца ў сярэдзіне красавіка — маі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анега (рака)- Онега (река в Архангельской области) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Каталог гідралагічных пасад. Паўночны край
- Река Онега // Государственный водный реестр РФ (руск.)