Анегінская страфа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ане́гінская страфа́ — створаная А. Пушкіным чатырнаццацірадковая страфа з рыфмоўкай АбАбВВггДееДжж. Складаецца з трох цесна звязаных паміж сабой чатырохрадкоўяў з перакрыжаванай, сумежнай і апаяснай рыфмоўкай і заключнага двухрадкоўя — коды. Дзякуючы мужчынскім рыфмам кода гучыць энергічна, мае звычайна афарыстычны характар. Анегінская страфа надзвычай ёмістая і гнуткая, што дапамагае лепшай перадачы эпічнага зместу вялікіх па аб'ёме твораў (паэма, раман вершаваны). А. Пушкін напісаў анегінскай страфой асноўны свой твор — вершаваны раман «Евгений Онегин» (адсюль і назва). Пазней ёю карыстаўся М. Лермантаў (паэмы «Тамбовская казначейша», «Моряк»), некаторыя іншыя рускія паэты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]