Анейда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анейда
(Onyota'a:ka)
Oneida portraits.jpg
Агульная колькасць 15300 (2017)
Рэгіёны пражывання Flag of the United States.svg ЗША — 3300

Flag of Canada.svg Канада — 12000

Мова анейда
Рэлігія анімізм, політэізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя іракезы, ваяндот, саскуэханцы, эры, нейтраль

Ане́йда (саманазва: Onyota'a:ka’, літаральна «людзі ўстойлівага каменю») — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША і Канады. Уваходзяць у лігу іракезаў.

Жывуць пераважна ў штатах Нью-Ёрк, Вісконсін і правінцыі Антарыа. Агульная колькасць — каля 1200 чал.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Анейда, падобна іншым іракезам, з'яўляюцца нашчадкамі археалпгічнай культуры Аваска. Меркавана ў XV ст. увайшлі ў лігу іракезаў. У XVII ст. моцна пацярпелі ад эпідэмій і ваенных дзеянняў падчас Бабровых войн.

У канцы XVIII ст. падтрымалі ЗША ў вайне за незалежнасць, што выклікала ваенныя сутычкі з магаўкамі і англійскімі лаялістамі. У 1788 г. падпісалі мірнае пагадненне са штатам Нью-Ёрк. Яно спрыяла пашырэнню тэрыторыі народа, але да пачатку XIX ст. правадыры насуперак пагадненню 1794 г. з федэральнымі ўладамі ЗША прадалі або перадалі ў карыстанне белым пасяленцам частку сельскагаспадарчых зямель. Гэта прывяло да перасялення анейда ў Канаду, дзе Джозеф Брант дамогся вылучэння рэзервацыі іракезаў. У 1838 г. група пратэстантаў-анейда атрымала правы на землі ў Вісконсіне[2].

У нашы дні анейда штатаў Нью-Ёрк і Вісконсін разглядаюцца ўрадам ЗША як асобныя нацыі. Канадскія анейда прызнаны цэнтральным урадам часткай першаснай нацыі іракезаў.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова анейда належыць да іракезскай групы моў[3]. У 2011 г. на ёй размаўлялі 160 чалавек у Канадзе[4]. Усяго тых, хто размаўляе на мове анейда, каля 200 чалавек. Сярод анейда Канады, Вісконсіна і Нью-Ёрка распрацаваны тры незалежныя праграмы па захаванню роднай мовы[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]