Анелярыя паўяйцападобная
Выгляд
| Анелярыя паўяйцападобная | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Panaeolus semiovatus | |||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Agaricus ciliaris
Agaricus semiovatus Agaricus separatus Anellaria semiovata Anellaria separata Panaeolus semiovatus Panaeolus separatus | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Анэлярыя паўяйцападобная (Panaeolus semiovatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства гнаевіковых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шапка дыяметрам 3—7 см, яйцападобна-званочкавая, мясістая, клейкая, глініста-белавата-жаўтаватая, пазней бурэе. Мякаць тонкая, белаватая, з прыемыым грыбным пахам. Пласцінкі слабапрырослыя, ланцэтападобныя, шырокія, белыя, потым становяцца чорнымі з белым краем. Ножка цэнтральная, цыліндрычная, даўжынёй да 20 см, пустая, шчыльная, над кольцам мучністая, пад кольцам гладкая, бліскучая. Кольца белае, накіравана ўверх, потым павісае. Споры авальныя, чорныя, гладкія.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашырана па ўсім зямным шары. Сапратроф. Расце на перагноі і конскім гноі ў садах, на палях і лугах з вясны да восені.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Ядомы грыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анэлярыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.