Анелі Яатээнмякі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анелі Яатээнмякі
фінск.: Anneli Jäätteenmäki
39-ы прэм’ер-міністр Фінляндыі
17 красавіка 2003 — 24 чэрвеня 2003
Папярэднік Паава Ліпанен
Пераемнік Маці Ванханен
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 2004 — 13 ліпеня 2009
дэпутат Эдускунты[d]
21 сакавіка 1987 — 18 сакавіка 2003
старшыня партыі «Фінляндскі цэнтр»[d]
2002 — 2003
Папярэднік Эска Тапані Аха
Пераемнік Маці Ванханен
міністр юстыцыі Фінляндыі[d]
1 мая 1994 — 13 красавіка 1995
Папярэднік Hannele Pokka[d]
Пераемнік Саўлі Нійнісцё
дэпутат Эдускунты[d]
19 сакавіка 2003 — 20 ліпеня 2004
Пераемнік Terhi Peltokorpi[d]
старшыня Эдускунты Фінляндыі[d]
25 сакавіка 2003 — 16 красавіка 2003
Папярэднік Riitta Uosukainen[d]
Пераемнік Паава Ліпанен
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 ліпеня 2014 — 1 ліпеня 2019
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
22 студзеня 1996 — 27 мая 2003
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
25 лістапада 2003 — 4 кастрычніка 2004

Нараджэнне 11 лютага 1955(1955-02-11)[1][2][…] (69 гадоў)
Імя пры нараджэнні фінск.: Anneli Tuulikki Jäätteenmäki
Муж Jorma Melleri[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр права[d] (1980) і varatuomari[d] (1980)
Дзейнасць палітык, адвакат
Узнагароды
Commander of the Order of the Lion of Finland
Сайт annelijaatteenmaki.net (фін.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анелі Яатээнмякі (фінск.: Anneli Tuulikki Jäätteenmäki, нар. 11 лютага 1955, Лапуа) — фінскі палітык і член Еўрапейскага парламента. З 17 красавіка па 24 чэрвеня 2003 года працавала прэм’ер-міністрам Фінляндыі, стаўшы першай жанчынай у гісторыі Фінляндыі, якая заняла гэтую пасаду. Таксама ў 2002—2003 гадах была абраная старшынёй партыі Фінляндскі цэнтр. З 25 сакавіка 2003 па 17 лютага 2003 працавала спікерам эдускунты.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1981 года Яатээнмякі працавала юрыстам. У 1987 яе ўпершыню абралі ў парламент Фінляндыі. Яна ішла на выбары ад партыі Фінляндскі цэнтр і атрымала звыш 9000 галасоў. У 1994—1995 гадах займала пасаду міністра юстыцыі ў кабінеце Эска Аха.

У 2002 яна была абраная замест Аха лідарам партыі і па выніках праведзеных у наступным годзе парламенцкіх выбараў сфармавала кабінет з удзелам сацыял-дэмакратаў і Шведскай народнай партыі, у выніку чаго Фінляндыя стала адзінай краінай у свеце, дзе пасты прэзідэнта (Тар’я Халанен) і прэм’ер-міністра займалі адначасова жанчыны.

Яатээнмякі была вымушаная сысці ў адстаўку ў сувязі са скандалам, звязаным з апублікаваннем ёю ў перыяд перадвыбарчай кампаніі сакрэтных дакументаў, якія ўтрымлівалі запісы перамоваў тагачаснага прэм’ер-міністра сацыял-дэмакрата Паава Ліпанена з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам аб падтрымцы Фінляндыяй вайны ў Іраку, што спрыяла паразе сацыял-дэмакратаў на парламенцкіх выбарах. Яатээнмякі сышла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 24 чэрвеня і з пасады лідара Партыі цэнтра 5 кастрычніка.

З 2004 Яаатээнмякм з’яўляецца дэпутатам Еўрапейскага парламента.

Зноскі

  1. Anneli Jäätteenmäki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anneli Jäätteenmäki // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.