Перайсці да зместу

Анемахарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крылаткі клёну палявога (Acer campestre): характэрны прыклад пладоў, якія распаўсюджваюцца ветрам.

Анемахарыя (ад грэч. άνεμος — вецер і χωρέω — іду, распаўсюджваюся) — распаўсюджанне пладоў, насення, спор і іншых зародкаў раслін паветранымі плынямі, чаму спрыяюць малыя памеры і невялікая вага насення (архідныя, заразіхавыя), а таксама валасінкі на насенні і пладах (вербы, таполі), крылатыя нарасты (вязы, ясені, клёны), восці (кавылі) і іншыя прыстасаванні.

Зноскі