Анероід
Выгляд

Анероід (грэч. a + nērós) — прылада для вымярэння атмасфернага ціску.
Асноўная дэталь — металічная скрыначка, унутры якой вакуум. Пры павышэнні ціску яна сціскаецца, што праз злучаную з ёю спружыну выклікае зрушэнне стрэлкі на шкале. Адчувальнасць да 10 Па. Для атрымання сапраўднага значэння ціску ў паказанні анероіда уводзяць папраўкі, якія вызначаюцца пры параўнанні з данымі ртутнага барометра.
Выкарыстоўваецца таксама як вышынямер (напрыклад, у авіяцыі; шкалу анероіда градуіруюць у метрах).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анероід // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).