Анетэ Відман-Маўц
Анетэ Відман-Маўц | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | ням.: Annette Widmann[3] |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1966[1][2] (58 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Сайт | widmann-mauz.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анетэ Відман-Маўц (ням.: Annette Widmann-Mauz, у дзявоцтве Анетэ Відман (ням.: Annette Widmann); нар. 13 чэрвеня 1966, Цюбінген, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ[5]) — нямецкі палітык партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, дэпутат Бундэстагу, парламенцкі статс-сакратар Федэральнага міністэрства аховы здароўя ў 2009—2018 гадах, дзяржміністр у Ведамстве федэральнага канцлера Германіі з 2018 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла сярэднюю школу ў Балінгене, потым вывучала паліталогію і права ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1993—1998 гадах працавала ў ім над праектам, арганізаваным Еўрапейскай камісіяй[5].
У 1984 годзе ўступіла ў Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі. Адначасова з гэтым стала актывісткай яго моладзевай арганізацыі «Junge Union », у 1986—1989 гадах была яе віцэ-прэзідэнткай у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1995 годзе стала рэгіянальнай старшынёй саюза жанчын «Frauen-Union » у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1999 годзе стала намеснікам старшыні федэральнага камітэта ХДС па жаночай палітыцы. У 1999—2009 гадах працавала ў Савеце раёна Цолернальб[5].
У 1998 годзе ўпершыню атрымала мандат дэпутата Бундэстагу. Паспяхова балатавалася на новыя тэрміны на выбарах 2002, 2005, 2009, 2013, 2017[5] і 2021 гадоў[6]. У 2000 годзе ўвайшла ў праўленне фракцыі ХДС/ХСС, а ў 2012 годзе — у федэральны савет ХДС. У 2015 годзе ўзначаліла «Frauen-Union » на федэральным узроўні[5]. У 2009 годзе стала парламенцкім статс-сакратаром Федэральнага міністэрства аховы здароўя ў кабінеце Ангелы Меркель[7]. У 2018 годзе перайшла на пасаду дзяржаўнага міністра, адказнага за міграцыю, бежанцаў і інтэграцыю , у канцылярыі федэральнага канцлера[8].
22 снежня 2020 года ўзяла шэфства над Янай Арабейка, беларускай студэнткай і палітычнай зняволенай[9][10].
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Annette Widmann-Mauz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1055078991 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 снежня 2023.
- ↑ http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/W/widmann_mauz_annette/259182
- ↑ а б в г д Annette Widmann-Mauz (ням.). Бундэстаг. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2018. Праверана 21 лютага 2018.
- ↑ Bundestagswahl 2021: Gewählte in Landeslisten und Wahlkreisen (ням.). Bundeswahlleiter . Праверана 27 верасня 2021.
- ↑ Widmann-Mauz wird Parlamentarische Staatssekretärin (ням.). Ärzte Zeitung (27 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 8 лютага 2018.
- ↑ Annette Widmann-Mauz (CDU) (ням.). Integrationsbeauftragter . Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
- ↑ Members of German Bundestag take over godparenthood for Yana Arabeika, Artur Khalimonchyk and Siarhei Kapanets (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ STAND WITH BELARUS: PRIGIONIERI POLITICI DELLA SETTIMANA (італ.). Italian Federation for Human Rights (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- widmann-mauz.de — афіцыйны сайт