Анжэла Мерычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анжэла Мэрычы)
Анжэла Мерычы
Дата нараджэння 21 сакавіка 1474[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1540(1540-01-27)[3][4][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 27 студзеня[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анжэла Мерычы (21 сакавіка 1474, Італія27 студзеня 1540, Брэшыя) — каталіцкая святая.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў невялікім мястэчку ў італьянскіх Альпах. Уступіўшы ў трэці закон святога Францішка, прысвяціла сябе дабрачыннай дзейнасці. У 1525 годзе здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю, пасля чаго зразумела, што яе пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае выхаванне моладзі, асабліва дзяўчат.

У 1535 годзе заснавала таварыства святой Уршулі і стала першай настаяцельніцай распаўсюджанага ў наш час закону ўршулянак, які з’яўляецца ўзорам рэлігійнага жыцця ў жаночай супольнасці і вядомы сваёй выхаваўчай дзейнасцю. Анжэла вяла вельмі аскетычнае жыццё і пры гэтым была цудоўнай дарадчыцай і педагогам.

Памерла 27 студзеня 1540 годзе ў Брэшыі, дзе была пахавана ў касцёле, які сёння названы яе імем. Належыць да ліку найбольшых рэфарматараў свайго часу[6].

Зноскі

  1. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 21 мая 2021.
  2. а б в Encyclopædia Britannica Праверана 21 мая 2021.
  3. Angela Merici // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Schäfer J. Angela Merici von Brescia // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  5. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 23.
  6. Святая Анжэла Мерычы, панна