Анжэліка Яўгенаўна Курчак
Анжэліка Яўгенаўна Курчак | |
---|---|
Нараджэнне |
28 красавіка 1969 (55 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Анжэліка Яўгенаўна Курчак (нар. 28 красавіка 1969, г. Брэст) — беларуская правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1969 годзе ў г. Брэсце[1].
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»[1].
Праходзіла службу ў органах пракуратуры Брэсцкай вобласці — стажорам, памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Брэста, старшым памочнікам пракурора Брэсцкай вобласці[1].
Займала розныя пасады ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пасаду начальніка ўпраўлення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі і рэдакцыйнай дзейнасці[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лынькоўскай акругі № 104. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені, нагрудным знакам «Ганаровы работнік пракуратуры Рэспублікі Беларусь»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Разведзеная, мае дачку[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання