Анжэрскі ўніверсітэт
| Анжэрскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| фр.: Université d'Angers | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université d'Angers |
| Міжнародная назва | англ.: University of Angers |
| Заснаваны | 1337 |
| Год рэарганізацыі | 1971 |
| Студэнты | 25 687[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Анжэ |
| Сайт | univ-angers.fr |
Анжэрскі ўніверсітэт (фр.: Université d'Angers) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Анжэ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Навучальная ўстанова ў Анжэ была заснавана яшчэ ў ХІ стагоддзі. Яна атрымала статус універсітэта ў 1337 годзе. Кароль Карл V даў ёй прывілеі ў 1364 годзе, стварыўшы ўніверсітэт з факультэтамі права, медыцыны і тэалогіі. Канец Сярэднявечча стаў часам росквіту ўніверсітэта, аб чым сведчыць заснаванне ў 1432 годзе новых факультэтаў. У 1875 годзе ўніверсітэт адраджаецца як Заходні каталіцкі ўніверсітэт. У 1971 годзе ў Анжэ засноўваецца сучасны ўніверсітэт на базе ўніверсітэцкага навуковага цэнтра, тэхналагічнага ўніверсітэцкага інстытута, юрыдычнага ўніверсітэцкага каллежа, філалагічнага універсітэцкага каледжа і інш. Такім чынам, у Анжэ сёння прадстаўлены два ўніверсітэты: дзяржаўны Анжэрскі ўніверсітэт і прыватны Заходні каталіцкі ўніверсітэт.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт літаратуры, моў і гуманітарных навук
- Факультэт права, эканомікі і менеджменту
- Факультэт навук
- Факультэт аховы здароўя
- Інстытут турызму і культуры
- Універсітэцкі тэхналагічны інстытут
- Універсітэцкая політэхнічная школа
- Інстытут бізнес-адміністравання
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анжэрскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы