Анж Жак Габрыэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анж Жак Габрыэль
Ange Jacques Gabriel door Jean-Baptiste Greuze Louvre.jpg
Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1698(1698-10-23)
Месца нараджэння: Парыж
Дата смерці: 4 студзеня 1782(1782-01-04) (83 гады)
Месца смерці: Парыж
Грамадзянства: Францыя
Бацька: Jacques Gabriel[d]
Commons-logo.svg Анж Жак Габрыэль на Вікісховішчы

Анж Жак Габрыэль (фр.: Ange-Jacques Gabriel; 23 кастрычніка 1698, Парыж — 4 студзеня 1782, Парыж) — французскі архітэктар, меў чын Першага каралеўскага архітэктара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў свайго бацькі Жака Габрыэля V, архітэктара асабняка Пейрана дэ Мора (Peyrenc de Moras) (цяпер Музей Радэна), і ўнук архітэктара Жака IV Габрыэля. З 1742 першы архітэктар караля і прэзідэнт Акадэміі архітэктуры. Адзін з заснавальнікаў класіцызму XVIII стагоддзя.

Габрыэль ў Версалі[правіць | правіць зыходнік]

У сваіх працах у Версалі (рэканструкцыя інтэр'ераў палаца і перабудова яго паўночнага крыла, названага пасля крылом Габрыэля, 1735-74; палацавы тэатр, 1763-70) Габрыэль супрацьпаставіў падкрэсленай рэпрэзентатыўнасці архітэктуры XVII стагоддзя і дэкору ракако рацыянальнасць планіроўкі, лагічную яснасць, прастату і выразнасць форм, вытанчанасць стрыманага аздаблення. Гарманічны, вытанчаны па прапорцыях Малы Трыянон (1762-64), пабудаваны Габрыэлем ў парку Версаля, азначаў пераход ад арыстакратычнага палаца да інтымнага асабняка.

Габрыэль ў Парыжы[правіць | правіць зыходнік]

Звязаная з гарадскімі магістралямі планіроўка і адкрытая да Сены забудова плошчы Людовіка XV (цяпер плошча Згоды) у Парыжы (1753-75) з'явілася важным этапам у асэнсаванні архітэктурнага ансамбля як арганічнай часткі прасторавай кампазіцыі горада. Ваенную школу будаваў у 1751-75 гады.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gromort G., Jacques-Ange Gabriel, sa vie, son oeuvre, P. 1933.