Анканітанская рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Гістарычная дзяржава
Анканітанская Рэспубліка
італ. Repubblica Anconitana
Сцяг
Сцяг
Ancona in Italy.svg
1797 — 1798

Сталіца Анкона
Мова(ы) Італьянская
Афіцыйная мова Італьянская
Рэлігія Рымскі каталіцызм
Форма кіравання рэспубліка

Анканітанская рэспубліка (італ.: Repubblica Anconitana) — дзяржаўнае ўтварэнне перыяду Напалеонаўскіх войн.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

23 чэрвеня 1796 года папа Пій VI падпісаў у Балонні пагадненне з рэвалюцыйнай Францыяй, якое дазволіла французскім войскам акупаваць Анкону, у выніку чаго ў горадзе распаўсюдзіліся рэвалюцыйныя ідэі. 17 лістапада 1797 года быў падпісаны Кампа-Фармійскі мір, у адпаведнасці з якім Анкона павінна была вярнуцца ў склад Папскай дзяржавы, аднак гарадскі муніцыпалітэт абвясціў утварэнне незалежнай Анконітанскай Рэспублікі пад пратэкцыяй Французскай Рэспублікі і Цызальпінскай Рэспублікі.