Анкона (правінцыя)
| Анкона | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | Італія | ||||
| Уваходзіць у | Марке | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Глава | Патрыцыя Казаграндэ Эспоста[d] | ||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Код ISO 3166-2 | IT-AN | ||||
| Тэлефонны код | 071, 0731 і 0732 | ||||
| Паштовыя індэксы | 60121–60131 і 60010–60048 | ||||
| Код аўтам. нумароў | AN | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Анкона (італ.: Provincia di Ancona) — правінцыя ў цэнтральнай Італіі, у рэгіёне Марке. Плошча 1 940 км², насельніцтва — каля 470 000 чалавек (на 2007 год).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На працягу многіх стагоддзяў, пачынаючы з 774 года, гэты край уваходзіў у склад Папскай вобласці — як Анконская Марка. У 839 і 850 гг. Анконскую Марку спусташалі арабскія піраты. У 1357 годзе Анконскай Марцы дадзена была канстытуцыя. У XV—XVI стагоддзях Анконская Марка зрабілася прыстанкам для жыхароў Харватыі, Герцагавіны, Босніі і Бокі Котарскай, якія сыходзілі з родных земляў ад націску пераможных асманаў.
Падчас заваявальных войнаў Французскай рэвалюцыі на тэрыторыі Анконы на кароткі час была абвешчана Анканітанская рэспубліка, якая неўзабаве ўвайшла ў склад Рымскай рэспублікі. Пасля разгрому Напалеона ўлада Папы была адноўлена, але ненадоўга. У 1861 годзе Анкона ўвайшла ў склад Італьянскага Каралеўства. З таго моманту яе лёс непарыўна звязаны з лёсам аб’яднанай Італіі.
Цяпер правінцыя Анкона складаецца з 47 камун, адміністрацыйны цэнтр — старажытны горад Анкона.