Аналена Бербак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анналена Бэрбок)
Аналена Бербак
ням.: Annalena Baerbock
член бундэстага Германіі[d]
22 кастрычніка 2013 — 24 кастрычніка 2017
член бундэстага Германіі[d]
24 кастрычніка 2017 — 26 кастрычніка 2021
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
27 студзеня 2014 — 21 студзеня 2018
член бундэстага Германіі[d]
з 26 кастрычніка 2021
міністр замежных спраў Германіі[d]
з 8 снежня 2021
Папярэднік Гайка Маас

Нараджэнне 15 снежня 1980(1980-12-15)[1][2][…] (43 гады)
Імя пры нараджэнні ням.: Annalena Charlotte Alma Baerbock
Муж Даніэль Холефляйш[d]
Веравызнанне евангельская лютэранская царква[d][3]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень магістр права[d][5]
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of Prince Yaroslav the Wise, 3rd class Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Grand Officer of the Order for Merits to Lithuania
Сайт annalena-baerbock.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аналена Шарлота Альма Бербак (ням.: Annalena Charlotte Alma Baerbock; нар. 15 снежня 1980, Гановер, ФРГ) — нямецкі палітык з Партыі зялёных. З 27 студзеня 2018 года разам з Робертам Хабекам узначальвае Саюз 90/Зялёныя.

З’яўляецца дэпутатам Бундэстага з 2013 года. З 2012 па 2015 год уваходзіла ў партыйны савет Саюза 90 / Зялёныя, а з 2009 па 2013 год — старшыня зямельнага камітэта партыі ў Брандэнбургу. Належыць да палітычнага крыла «Realo».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вырасла разам з двума сёстрамі і кузінамі на старой ферме ў сяле Шуленбург недалёка ад Гановера. Вучылася ў школе імя Гумбальдта ў Гановеры. У юнацтве займалася скокамі на батуце. У 16-гадовым узросце на працягу года знаходзілася па абмене ў школе ў штаце Фларыда ў ЗША.

З 2000 да 2004 года вывучала паліталогію і публічнае права ў Гамбургскім універсітэце і з 2004 да 2005 года міжнароднае права ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук. Скончыла навучанне, атрымаўшы ступень магістра па міжнароднаму публічнаму праву.

З 2005 па 2008 год была супрацоўніцай дэпутата Еўрапейскага парламента Элізабет Шрэдтэр і з 2008 па 2009 год рэферэнтам франкцыі Саюз 90 / Зялёныя па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі. У 2009 годзе пачала працу над дысертацыяй «Прыродныя катастрофы і гуманітарная дапамога» па міжнародным праве ў Свабодным універсітэце Берліна.

Для праходжання практыкі пераехала ў Брандэнбург, дзе пазнаёмілася са сваім мужам. Замужам за Даніэлем Голефляйшам, мае дзвюх дачок 2011 і 2015 года нараджэння і пражывае ў Патсдаме.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Лічыць немэтазгодным на сёняшні дзень сяброўства Украіны ў НАТА з-за яе нявырашанага канфлікту з Расіяй. У той жа час выказалася за тое, што на фоне цяперашняй напружанасці паміж Расіяй і Украінай варта ўзмацніць ціск на Расію, у прыватнасці, лічыць, што ўраду Германіі варта адмовіцца ад падтрымкі расійскага газаправода «Паўночны паток-2».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]