Анна (гурт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Анна»украінскі рок-гурт. Выконвае песні ў жанрах рэпкор ды ню-метал.

Гурт заснаваны 12 кастрычніка 2002 года ў Львове. Вакаліст Віктар Навасёлаў і гітарыст Юры Падцаркоўны, якія тады гралі разам у групе «Misery», вырашылі сабраць калектыў з мэтай граць іншую музыку. Да іх далучыўся ўдарнік Вадзім Баюк і басіст Міхась Сала. Ужо 1 лютага 2003 года адбыўся дэбют гурта ў мясцовым рок-клубе «Фіра». Канцэртная дзейнасць гурта працягнулася ў гарадах Цярнопаль, Івана-Франкоўск ды Кіеў. Улетку 2003 году быў запісаны дэма-альбом пад назвай «Проба», які не выдаваўся з прычыны нізкай якасці запісу.

Узімку 2004 году з-за творчых меркаванняў гурт пакінуў Юры Падцаркоўны. Праз нейкі час яго замяніў гітарыст Сяргей Несцярэнка (экс-удзельнік «Годо», «Базука Бенд», «Кула»). З прыходам Сяргея гурт дужа змяніўся — са старога матэрыялу засталося толькі некалькі песняў.

Музыкі ізноў завіталі ў студыю, для таго каб запісаць новы матэрыял. Першыя поспехі пачаліся вясной 2004 года. «Anna» стала фіналістам фестывалю «Перлини Сезону 2004» у г. Запарожжа. Потым, улетку, фіналістам фестывалю «Інший Вимір 2004». Гэты фестываль даў магчымасць зрабіць прафесійны запіс двух песняў у г. Івана-Франкоўск, якія ўвайшлі ў зборнік «Інший Вимір». У кастрычніку таго ж году гурт запрасілі на гала-канцэрт фестывалю «Нів-Року 2004». Агулам у 2004 годзе музыкі адыгралі каля 50 канцэртаў па ўсёй Украіне.

16 чэрвеня 2005 года ў львоўскім клубе «Лялька» адбыўся першы ў гісторыі «Анна» сольны канцэрт.

Пасля перамогі ў фестывалі «Тарас Бульба 2006» гурт запісаў сваю першую паўнавартасную кружэлку — «Karmatrash» — якую прэзентаваў канцэртам у Львове 9 сакавіка 2008 года.[1] На прэзентацыі альбому «Анна» выступала разам з іншым украінскім альтэрнатыўным бэндам — «ТОЛ», з якім музыкі цесна супрацоўнічаюць.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Карматреш (2008)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]