Анры Барбюс
Анры Барбюс | |
---|---|
фр.: Henri Barbusse | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Adrien Gustave Henri Barbusse[6] |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, сцэнарыст, біёграф, раманіст, палітык, мастак, паэт, гісторык |
Дата нараджэння | 17 мая 1873[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1935[4][1][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Hélyonne Mendès[d] |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
|
![]() | |
![]() |
Анры Барбюс (17 мая 1873, Аньер — 30 жніўня 1935, Масква) — французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Член Французскай кампартыі з 1923.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын літаратара. Скончыў літаратурны факультэт Сарбоны. Яго зборнік вершаў «Плакальшчыцы» (1895) і раман «Пекла» (1908) афарбаваны глыбокім песімізмам. У час 1-й сусветнай вайны 1914—18 Барбюс пайшоў на фронт добраахвотнікам. У 1916 годзе апублікаваў раман «Агонь», які пісаў на фронце. У ім ён даў праўдзівую карціну ваенных будняў, паказаў франтавікоў, якія пачынаюць задумвацца над сутнасцю вайны. Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя ў Расіі аказала вялікі ўплыў на жыццё і творчасць Барбюса. Ён актыўна выступаў у абарону Савецкай рэспублікі супраць замежнай інтэрвенцыі. Арганізаваная ім міжнародная група «Клартэ» (1919) адыграла вялікую ролю ў згуртаванні антыімперыялістычных сіл мастацкай інтэлігенцыі; апублікавана кніга «Святло з бездані» (1919), зборнік артыкулаў «Слова байца» (1920), якія змяшчаюць заклік да звяржэння капіталістычнага ладу.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Розныя факты / Анры Барбюс. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1929. — 203, [1] с.
- Расія / Анры Барбюс. — Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1931. — 210, [2] с.
- Пяшчота // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.
Зноскі
- ↑ а б Henri Barbusse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Henri Barbusse // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 11 лістапада 2021.
- ↑ Барбюс Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Барбюс Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ французская Вікіпедыя — 2001.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Асобы
- Нарадзіліся 17 мая
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Парыжы
- Члены АН СССР
- Члены РАН
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
- Лаўрэаты Ганкураўскай прэміі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)