Анры Бельшоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Бельшоз
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння не пазней за 1415
Месца нараджэння
Дата смерці не пазней за 1445
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры Бельшоз (фр. Henri Bellechose, памёр да 28 студзеня 1445) — жывапісец родам з Паўднёвых Нідэрландаў, які працаваў пры двары герцагаў Бургундскіх. Адзін са значных майстроў інтэрнацыянальнай готыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Брэдзе. Да прыбыцця Бельшоза ў Дыжон, да двара Іаана Бясстрашнага, пра яго жыццё і творчасць няма звестак. Герцаг прызначыў Бельшоза прыдворным мастаком і камердынерам, такія ж званні насілі яго папярэднік Жан Малуэль і пераемнік Ян ван Эйк. Мяркуецца, што на працягу некаторага часу ён працаваў памагатым Малуэля, і той аказаў на Бельшоза вялікі ўплыў. Афіцыйным мастаком бургундскага двара Бельшоз стаў у 1415 годзе, пасля смерці Малуэля.

Амаль усе вядомыя працы Бельшоза выкананы па заказах герцагаў Бургундскіх і цэркваў Дыжона. Большасць твораў Бельшоза не захавалася — паводле падрабязных рахункаў бургундскага двара, гэта быў пладавіты мастак. Адна з самых вядомых прац Анры Бельшоза — алтар «Распяцце з пакутніцтвам Святога Дыянісія» (1416, у цяперашні час захоўваецца ў Луўры), была выканана ім для картэзіянскага кляштара Шанмоль у Дыжоне, заснаванага Філіпам Смелым. У манастыры, званым таксама «Домам Тройцы», размяшчаўся магільны склеп герцагаў Бургундскіх. Вернасць мастака мясцовым традыцыям, шчодрае выкарыстанне золата, дбайная прапрацоўка дэталяў, агульнае падабенства ў манеры выканання двух афіцыйных жывапісцаў бургундскага двара, спарадзілі гіпотэзу аб тым, што гэты твор быў распачаты Малуэлем, а пасля яго смерці завершаны Бельшозам.

У Бельшоза была вялікая майстэрня, на піку кар’еры мастака ў ёй працавалі восем памагатых і два вучні.

Каля 1424 года Анры Бельшоз ажаніўся з дачкой натарыуса Аліксан Лебон.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 26 чэрвеня 2020.