Анры Картан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Картан
фр.: Henri Paul Cartan
Henri Cartan.jpg
Дата нараджэння 8 ліпеня 1904(1904-07-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 2008(2008-08-13)[4][1][…] (104 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Элі Картан[5]
Маці Марыя-Луіза Картан[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, перакладчык
Навуковая сфера матэматычны аналіз, матэматыка[6] і пераклад[6]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Поль Мантэль[d][8]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры Поль Картан (фр.: Henri Paul Cartan; 8 ліпеня 1904, Нансі, Францыя — 13 жніўня 2008, Парыж), сын Элі Картана, гэтак жа як і бацька, быў уплывовым французскім матэматыкам.

Скончыў Вышэйшую нармальную школу, дзе ён быў вучнем П. Мантэля. Асноўныя працы ў галіне гамалагічнай алгебры (яго сумесная з С. Эйленбергам кніга стала знакамітай), алгебраічнай тапалогіі, тэорыі функцый камплекснага пераменнага, і агульнай тапалогіі (тэорыя фільтраў, якая абагульніла паняцце ліміта).

Сярод яго вучняў найбольш вядомыя Жан-П’ер Сер і Рэнэ Том.

Лаўрэат прэміі Вольфа (1980). З’яўляўся членам Французскай акадэміі навук, замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства, Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Дацкай і Шведскай каралеўскіх АН, Польскай АН, Фінскай акадэміі навукі і літаратуры, ганаровым членам Нямецкага матэматычнага таварыства.

Быў адным з заснавальнікаў групы Бурбакі і найбольш актыўных яго ўдзельнікаў.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118668625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  4. http://golem.ph.utexas.edu/category/2008/08/henri_cartan_july_8_1904_augus.html
  5. https://archives.eui.eu/en/isaar/103 Праверана 13 красавіка 2020.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. а б в г д е ё ж з MacTutor History of Mathematics archive
  8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  9. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=CARTAN,%20Henri%20 Праверана 26 сакавіка 2019.