Анры Эвенполь
Анры Эвенполь | |
---|---|
фр.: Henri Evenepoel | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Henri Jacques-Edouard Evenepoel |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, мастак-гравёр, фатограф, мастак-плакатыст |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1872[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1899[1][3][…] (27 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анры Жак Эдуар Эвенполь (фр.: Henri Evenepoel; 3 кастрычніка 1872, Ніца, Францыя — 27 снежня 1899, Парыж, Францыя) — французскі жывапісец, малявальшчык і гравёр бельгійскага паходжання, большасць работ якога былі выкананы ў фавісцкім стылі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Ніцы ў бельгійскай сям’і. Праходзіў навучанне спачатку ў акадэміі мастацтваў у Сен-Жос-тэн-Нодэ, а потым — у Бельгійскай Каралеўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Бруселі, дзе вывучаў жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
У 1892 годзе пасяліўся ў Парыжы. Даваў урокі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, потым працаваў у атэлье Гюстава Маро, які пазнаёміў маладога мастака з фавістамі Анры Мацісам і Жоржам Руо. Неўзабаве дзякуючы ім Эвенполь захапіўся гэтым напрамкам у жывапісе.
Мастацкі дэбют Эвенполя ў Парыжскім салоне адбыўся ў 1894 годзе, дзе быў прадстаўлены партрэт яго кузіны Луізы. У наступным годзе, удзельнічаючы ў выставе на Марсавым полі, ён прадставіў ужо чатыры партрэты. Пасля Эвенеполь рэгулярна выстаўляўся на Марсавым полі да сваёй смерці.
Зімой 1897—1898 гадоў Эвенполь знаходзіўся ў Алжыры. У гэты ж перыяд — са снежня 1897 па студзень 1898 года — у Бруселі праходзіла яго першая персанальная выстава. Часцей за ўсё сярод работ жывапісца сустракаліся партрэты членаў яго сям’і, а таксама сяброў — партрэт быў яго любімым жанрам. У карцінах Эвенепула адчуваўся ўплыў Эдуара Манэ і Джэймса Уістлера, а парыжскага перыяду — таксама Анры дэ Тулуз-Латрэка і Жан-Луі Фарэна. Яго раннія палотны выконваліся ў цёмных танах, з часам Эвенполь перайшоў да больш яркай, смелай палітры.
Апроч жывапісных партрэтаў, Эвенполь маляваў плакаты, графічныя малюнкі, літаграфіі. Памёр ва ўзросце 27 гадоў у Парыжы ў 1899 годзе.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Henri Jacques Édouard Evenepoel // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Henri Jacques Édouard Evenepoel — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Henri Evenepoel // Photographers’ Identities Catalog Праверана 19 снежня 2020.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.