Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў
52°05′32″ пн. ш. 23°42′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Архітэктар Р. Шылай, А. Казюкоў, Р. Будзько
Дата пабудовы 1979 год
Map

Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў — архітэктурны ансамбль у Брэсце, размешчаны па бульвары Касманатаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміраваны ў 1979 г. (арх. Р. Шылай, А. Казюкоў, Р. Будзько) з 4 аднолькавых па сваім архітэктурна-планіровачным вырашэнні 9-павярховых дамоў (№ 90, 92, 94, 96), аб'яднаных 3 аднапавярховымі блокамі гандлёва-бытавых устаноў. Кожны 60-кватэрны дом складаецца з 2 аб'яднаных лесвічна-ліфтавым вузлом карпусоў. Тыпавыя паверхі карпусоў уключаюць аб'яднаныя вакол калідора кватэры з утульнымі жылымі пакоямі, прасторнымі кухнямі, убудаванымі шафамі, балконамі ці лоджыямі. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя ансамбля ствараецца кантрастным проціпастаўленнем высокіх і нізкіх аб'ёмаў. Сцены жылых будынкаў абліцаваны керамічнай пліткай цёмна-ружовага колеру.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]