Перайсці да зместу

Ансельм Кіфер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ансельм Кіфер
ням.: Anselm Kiefer
Дата нараджэння 8 сакавіка 1945(1945-03-08)[1][2][…] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Julia Kiefer[d][9] і Renate Graf[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, ілюстратар, графік, фатограф, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў
Жанр пейзаж[4] і абстракцыянізм[4]
Вучоба
Мастацкі кірунак неаэкспрэсіянізм[d][10][11]
Уплыў Іозеф Бойс, Петэр Дрэер[d] і Хорст Антэс
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ансельм Кіфер (ням.: Anselm Kiefer; нар. 8 сакавіка 1945, Донаўэшынген) — нямецкі мастак.

Нарадзіўся пад апошнімі бамбёжкамі Другой сусветнай вайны. Збіраўся вучыцца праву, літаратуры, мовазнаўству, але схіліўся да мастацтва, вучыўся ў Фрайбургу, Карлсруэ, Дзюсельдорфе. У 1969 годзе праславіўся правакацыйнай інсталяцыяй у адной з галерэй Карлсруэ, якая звяртала ўвагу гледачоў на жывучасць нацызму (на фатаграфіях ён аддаваў нацысцкае прывітанне на фоне сімвалічных славутасцей найбуйнейшых гарадоў Еўропы). Пазнейшая творчасць Кіфера працягнула гэтую лінію: гэта аналітычная праца з найболей агульнымі і глыбіннымі знакамі нямецкага духу ад Нібелунгаў да Гітлера, міфамі вялікай місіі германскага народа, адмысловага шляху Германіі, вялікага правадыра і т. п. Сярод настаўнікаў Кіфера быў Іозеф Бойс.

З 1993 года жыве і працуе ў Францыі, дзе зрабіў творчай лабараторыяй прамысловую зону ў дэпартаменце Гар; тут зняты дакументальны фільм Сафі Файнс пра мастака Over Your Cities Grass Will Grow.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/44264 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Anselm Kiefer
  3. Anselm Kiefer // Encyclopædia Britannica
  4. 1 2 3 RKDartists
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. https://www.workwithdata.com/person/anselm-kiefer-1945 Праверана 2 снежня 2024.
  7. http://salzburg.orf.at/news/stories/2891139/
  8. https://www.pappers.fr/entreprise/ribotte-388674327
  9. https://www.christies.com/en/lot/lot-6358926 Праверана 16 студзеня 2025.
  10. Museum of Modern Art online collection
  11. https://www.guggenheim.org/artwork/movement/neo-expressionism
  12. http://www.accademiasanluca.eu/it/accademici/id/159/