Антаймуру

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антаймуру
(Antaimoro)
Ambalavao Papier Antaimoro.jpg
Вытворчасць паперы антаймуру
Агульная колькасць 920 тыс. (2011 г.)
Рэгіёны пражывання Мадагаскар
Мова малагасійская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя малагасійцы

Антаймуру (малагас. Antaimoro, літаральна "людзі поўдня"), або антэмуру (Antemoro) - этнічная група малагасійцаў. Насяляюць частку паўднёвага ўсходу Мадагаскара. Агульная колькасць - 920 тыс. чал.[1]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Антаймуру лічаць сябе нашчадкамі арабаў, хаця некаторыя навукоўцы адносяць іх да антайсака. Згодна паданням, першым кіраўніком антаймуру быў Рамакарару, які прыбыў на Мадагаскар ў XV ст. з Меккі. Дзяржава антаймуру, якая узначальвалася манархамі андрыянуні, праіснавала да пач. XIX ст. пакуль не была ўключана ў склад Каралеўства Мадагаскар.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйная культура антаймуру спалучае рысы, характэрныя для ўсіх малагасійцаў усходняга ўзбярэжжа Мадагаскара, з уплывам з боку арабаў і еўрапейцаў.

Антаймуру распрацавалі першую малагасійскую пісьмовасць сарабе, у якой выкарыстоўваліся арабскія літары. Яны не ўжываюць у ежу свініну. Забараняецца самастойна забіваць свойскую жывёлу (звычайна гэтай прафесіяй займаюцца прадстаўнікі іншых этнічных груп, што жывуць сярод антаймуру). Доўгі час існавала традыцыя забойства аднаго з народжаных двайнят.

Галоўнымі заняткамі з'яўляюцца сельская гаспадарка, лоў рыбы і гандаль. Яшчэ ў XIX ст. антаймуру славіліся як цудоўныя лекары, якія таксама займаліся зборам лекавых і атруттных траў, астралогіяй і гаданнямі. Захавалася вытворчасць паперы з бамбуку, пляценне з саломы.

Жытло каркаснае, будуецца з дрэва, падзяляецца на ізаляваныя мужчынскую і жаночую паловы.

Традыцыйнае грамадства заснавана на падзеле на сацыяльныя пласты згодна ўзросту і паходжанню тых або іншых індывідаў ад пэўнага продка.

У мінулым асноўнай рэлігіяй быў іслам, але ў нашы дні яго прытрымліваецца толькі 7% вернікаў. Шырока распаўсюджаны традыцыйныя вераванні, культ продкаў. Значная частка (45%) спавядае хрысціянства.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]