Перайсці да зместу

Антак’я

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Антак’я
Antakya
36°12′ пн. ш. 36°09′ у. д.HGЯO
Краіна  Турцыя
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 67 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 188.310 чалавек (2008)
Афіцыйная мова турэцкая мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 326
Паштовы індэкс 31000
Аўтамабільны код 31
antakya.bel.tr (тур.)
Паказаць/схаваць карты
Антак’я (Турцыя)
Антак’я
Антак’я

Антак’я, старажытн.: Антыёхія — горад у Турцыі, старажытная сталіца Сірыі, цяпер адміністрацыйны цэнтр паўднёвай турэцкай правінцыі Хатай і акругі Антак’я.

Заснаваная за тры стагоддзі да н.э. Селеўкам Нікатарам, палкаводцам Аляксандра Македонскага, яна тады была сталіцай дзяржавы Селеўкідаў і з’яўлялася буйным гандлёва-рамесным і грамадска-культурным цэнтрам. У 538 была разбурана персамі, потым адноўленая візантыйскім імператарам Юстыніянам I. У 638 заваявана арабамі. У 1098 пасля дзевяцімесячнай аблогі захоплена крыжакамі і стала галоўным горадам Антыяхійскага княства. У 1516 увайшла ў склад Асманскай імперыі і з таго часу атрымала назву Антак’я.