Антанас Алякна
| Антанас Алякна | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 19 снежня 1872 ці 1873 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 чэрвеня 1930 |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | каталіцкі святар |
| Альма-матар | |
Антанас Алякнá (літ.: Antanas Alekna; 19 снежня 1872 ці 1873, Курай[d], Радзівілішкаўскі раён — 12 чэрвеня 1930, Коўна) — літоўскі гісторык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Ковенскай духоўнай семінарыі (да 1894), Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1894—1897). З 1897 года ксёндз, парафіяльны вікарый, з 1906 каўнаскі кафедральны вікарый, канонік. У 1907—1919 рэдактар часопіса «Vienybė» («Адзінства»). З 1917 выкладаў у Каўнаскай духоўнай семінарыі, з 1922 прафесар тэалагічна-філасофскага факультэта Каўнаскага ўніверсітэта.
Выдаў падручнік для школ «Літоўская гісторыя» («Lietuvos istorija», 1911, пашыранае выданне 1923, польскі пераклад 1923), манаграфію «Жамойцкі біскуп Мацеюс Валанчус» («Žemaičių vyskupas Motiejus Valančius», 1923), працы па гісторыі царквы «Кароткая гісторыя царквы» («Trumpa Bažnyčios istorija», 1906), «Літоўская каталіцкая царква» («Katalikų bažnyčia Lietuvoje», 1926), «Святы Казімір» («Šv. Kazimieras», 1927), «Гісторыя літоўскага касцёла» («Lietuvos Bažnyčios istorija», 1929). Стаяў на пазіцыях пазітывізму, гістарычныя факты аддзяляў ад рамантычных легенд.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Алякна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.