Антанас Венуоліс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антанас Венуоліс
Antanas Vienuolis
VienuolisŽukauskasA.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Антанас Жукаўскас
Псеўданімы Венуоліс
Дата нараджэння 7 (19) красавіка 1882[1]
Месца нараджэння вёска Ужуажарэй, цяпер Анікшчэйскі раён
Дата смерці 17 жніўня 1957(1957-08-17)[2][1] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя, Літоўская Рэспубліка, СССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, драматург
Кірунак рэалізм
Жанр апавяданне, раман, гістарычны раман, драма
Валодае мовамі літоўская мова[1]
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1954
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Антанас Венуоліс (псеўданім; сапраўднае прозвішча Жукаўскас; 26 сакавіка (7 красавіка) 1882, вёска Ужуажарэй(літ.) бел., цяпер Анікшчайскі раён17 жніўня 1957, Анікшчай) — літоўскі пісьменнік, народны пісьменнік Літоўскай ССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1903-07 працаваў на Каўказе, за ўдзел у Рэвалюцыі 1905-07 быў заключаны ў Тбіліскую турму. З 1907 жыў у Маскве. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта ў 1910. У 1918 пераехаў у Літву. У літоўскую літаратуру ўвайшоў пасля Рэвалюцыі 1905-07 як пісьменнік-рэаліст дэмакратычнага кірунку (нарыс «У турме», 1905; «Каўказскія легенды», 1905-06). Пісаў апавяданні «Тапельніцы», 1909, «Вярнуўся», 1908; «Жонка», 1909.

На гістарычныя тэмы напісаны раман «Раздарожжы» (1932) аб барацьбе літоўцаў з крыжакамі, п'еса «1831» (1936). У аповесці «Прыёмная дачка» (1946). У 1957 апублікаваў кнігу «З маіх успамінаў» і зборнік «Паданні і легенды».

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Венуоліса перакладалі С. Грахоўскі (у кн.: «Літоўскія апавяданні», 1957), Н. Рыбак (у кн. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Венуолис Антанас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]